Знай свой край

Знай свой край

Чырвоны Бераг. Помнік дзецям - ахвярам вайны.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Гомельская вобласць, Жлобінскі раён, аграгарадок Красны Бераг

0

254

09.10.2024

Апісанне

У 1 км ад вёскі Чырвоны Бераг знаходзіцца ўнікальны помнік-мемарыял, прысвечаны дзецям, на долю якіх выпала Вялікая Айчынная вайна. Гэта адзіны на тэрыторыі СНД мемарыял "Дзецям - ахвярам вайны".
У Чырвоным Беразе гітлераўцы стварылі зборны назапашвальны пункт для дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, якіх сілком адбіралі ў маці. У дзяцей бралі кроў для нямецкіх салдат. Пакінутых у жывых везлі ў Нямеччыну, усяго немцы павезлі 1990 дзяцей.
Праект помніка створаны творчай майстэрняй Л. М. Левіна, заслужанага архітэктара Беларусі, Лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўных прэмій.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.96324537
Даўгата: 29.77661128

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

С Н

09.10.2024

Чырвоны Бераг. Помнік дзецям - ахвярам вайны.

Мемарыяльны комплекс, прысвечаны дзецям-ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, быў адкрыты 28 чэрвеня 2007 года. Гэта адзіны на тэрыторыі СНД мемарыял "Дзецям - ахвярам вайны". Помнік размешчаны ў яблыневым садзе непадалёку ад вёскі Чырвоны Бераг, у якой знаходзіўся адзін з найбуйнейшых дзіцячых донарскіх канцлагераў. Фашысты сілком адбіралі дзяцей у маці ў розных раёнах Гомельскай вобласці. Пасля іх адпраўлялі ў зборны пункт, дзе ў дзяцей праводзілі забор крыві для параненых нямецкіх афіцэраў, а пасля гэтага іх спасылалі на катаржныя працы ў правінцыі Германіі. Усяго было вывезена 1990 дзяцей.

Праектаваннем помніка-мемарыяла займаўся лаўрэат Ленінскай прэміі - архітэктар Леанід Левін. Будаўніцтва было распачата ў 1994 годзе і скончана толькі ў 2006-ым. За стварэнне мемарыяла творчаму калектыву была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.


Гэты мемарыял не аб гвалце, ён - аб выкрадзеным вайной дзяцінстве, і поўны драматычнай, якая бярэ за душу сімвалічнасці. Адкрывае мемарыял скульптура дзяўчынкі, якая самотна стаіць пасярод плошчы, са скрыжаванымі над галавой рукамі. Яна - гэта сімвал усіх загінуўшых ад вайны дзяцей. Цэнтрам кампазіцыі з'яўляецца "Плошча Сонца". Па цэнтры плошчы высаджаны яблыневы сад, ад якога ў розныя бакі разыходзяцца алеі - промні гэтага сонца. Аднак, галоўны ўваход на плошчу ідзе праз шырокі чорны Прамень Памяці, на якім размешчаны Мёртвы клас з партамі з белага бетону і чорнай школьнай дошкай. Ён сімвалізуе дзяцей, якія не прыйшлі ў школу. Па шэрых плітах струменіцца ручай з крывава-чырвонага паліраванага граніту. На дошцы — перадсмяротны ліст бацьку ад 15-гадовай дзяўчынкі Каці Сусанінай, якая ідзе на смерць. Яна загінула ў лагеры ў дзень свайго пятнаццацігоддзя 12 сакавіка 1943 года. З адваротнага боку дошкі знаходзіцца карта з указаннем месцаў, дзе знаходзіліся іншыя лагеры смерці на тэрыторыі Беларусі. На "Плошчы Сонца" змешчаны вітражы з малюнкамі дзяцей, выкананымі ў канцлагерах. У цэнтры плошчы размешчана дзіцячая мара - Белы ветразнік.

Каментары

Усяго каментароў: 0