Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Дом ураду.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Мінск, вул. Савецкая, 11.

0

64

07.09.2024

Апісанне

На плошчы Незалежнасці ў Мінску быў пабудаваны Дом ураду ў 1930 – 1934 гадах. Аўтарам праета быў вядомы савецкі архітэктар І. Лангбард. Для пабудовы Дома ўраду прыйшлося знесці некалькі дарэвалюцыйных мураваных будынкаў. У даваенай савецкай Беларусі гэта быў самы вялікі адміністрацыйны будынак аб’ёмам 240 тысяч метраў кубічных. Зараз у будынку працуе Палата прадстаўнікоў - ніжняя палата Парламента; цэнтральная выканаўчая ўлада Беларусі – Савет Міністраў і іншыя дзяржаўныя ўстановы

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.89610641 Даўгата: 27.54501378

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.09.2024

Мінск. Дом ураду.

Паколькі беларускі савецкі ўрад размяшчаўся ў розных дарэвалюцыйных будынках, то паўстала неабходнасць пабудовы новагй сучаснай адміністратыўнай установы. У 1929 годзе быў праведзены усесаюзны архітэктурны конкурс, для пабудовы Дома ураду ў Мінску. У конкурсе прынялі ўдзел многія вядомыя савецкія архітэктары. Перамог варыянт беларускага архітэктара Іосіфа Лангбарда. Гэта не проста будынак – а адзін з сімвалаў савецкай эпохі савецкай Беларусі. Кампазіцыя будынка заснавана на сіметрычным узрастанні аб’ёмаў і вышынь ад перыферыі да галоўнага фасада ў цэнтры. І. Лагбард сумесна з ленінградскім скульптарам Мацвеем Манізерам распрацавалі помнік Уладзіміру Леніну, які быў усталяваны перад галоўным фасадам. Помнік Леніну быў знішчаны нацыстамі ў час гітлераўскай акупацыі і адноўлены пасля вайны. Будынак можна наведаць з экскурсіяй па папярэдняй замове. А калі вы будзеце аглядаць помнік Леніну, то падыйдзіце бліжэй і прыглядзіцеся да бырыльефаў на п’едыстале – там акрамя гістарычных барэльефаў вы пабачыце надпісы на дарэформеннай беларускай мове.

Каментары

Усяго каментароў: 0