Знай свой край

Знай свой край

Возера «Божае вока».

Прыродны аб'ект

Прыродны аб'ект

Беларусь, Віцебская вобласць, Браслаўскі раён

0

286

14.10.2024

Апісанне

«Божае вока» - загадкавае возера з амаль ідэальна круглай формай. Гэты ўнікальны водны аб'ект уваходзіць у сістэму Браслаўскіх азёр і размешчаны на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскі». Дабрацца да возера можна звярнуўшы з трасы Браслаў-Друя ў напрамку да вёскі Літоўшчына. На трасе ёсць паказальнікі да дадзенай славутасці.

Катэгорыі

З дзецьмі

З дзецьмі

Гідралагічны

Гідралагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.65573606
Даўгата: 27.13426027

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

14.10.2024

Загадкавае возера з амаль ідэальна круглай формай.

Імя возера далі мясцовыя жыхары. У народзе яго яшчэ называюць Возера Чортава Вока. Дзіўна тое, што на працягу доўгага часу берагавая лінія возера застаецца сталай і возера не мяняе сваёй формы. Існуе некалькі гіпотэз па ўзнікненні дадзенага возера. Магчыма, яно ўзнікла ў выніку раставання ледніка і наступных геалагічных працэсаў, а магчыма катлавіна возера была ўтворана пры падзенні метэарыта.

Вада ў возеры чыстая і празрыстая. У ёй адлюстроўваецца ўся прыродная прыгажосць навакольнага свету: неба, мудрагелістыя аблокі, сонца, лес. І гэта праўда нагадвае вока!

Возера лічыцца даволі глыбокім, вада ў ім лядоўня і купанне ў ім не рэкамендуецца. Ды і да вады падыход абцяжараны: тут стромкія спускі і гразкі бераг, зарослы трыснёгам і чаротамі. Найлепшы від на возера адкрываецца з недалёка размешчанай ад яго назіральнай пляцоўкі на ўзгорку: чым вышэй залазіць, тым цікавей яго разглядаць - возера паўстае перад намі, як на далоні.

Возера Божае Вока з'яўляецца даволі папулярным сярод турыстаў. Яго наведванне ўваходзіць у шэраг экскурсійных маршрутаў па такім вядомым краі азёр як Браслаўшчына.

Гэта возера вабіць сваёй незвычайнасцю і загадкавасцю. Тут можна адасобіцца і запаволіцца, падыхаць чыстым паветрам, атрымаць асалоду ад першароднай прыроднай прыгажосцю. Таксама на гэтай незвычайнай лакацыі можна зрабіць цікавыя здымкі.

З супрацьлеглага боку дарогі размешчаны помнік археалогіі 11 стагоддзя Масковічы. Гэтае гарадзішча вікінгаў, якое ляжала на шляху «З варагаў у грэкі, а пазней тут узнікла крэпасць палачан, якія называліся полацкія крывічы.


Каментары

Усяго каментароў: 0