Знай свой край

Знай свой край

Сухары. Успенская царква

Храм

Храм

Беларусь, Магілёўская вобл., Магілёўскі р., в. Сухары.

0

241

12.11.2024

Апісанне

У старадаўнім мястэчку Сухары, якое мае 400 – сот гадовую гісторыю захавалася праваслаўная Успенская царква 19 стагоддзя. Царква была ўзведзена каля значнага гандлёвага тракта ў модным у тыя часы ў Расійскай імперыі псеўда – рускім стылі. У савецкія гады храм быў зачынены. Нядаўна ў царкве праведзены рамонт. Царква дзейнічае. Праз дарогу ад царквы некалькі год таму быў усталяваны помнік, прысвечаны падзеям Вялікай айчыннай вайны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.96526005
Даўгата: 30.72310937

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.11.2024

Сухары. Успенская царква

Па шляху з Магілёва на Мсціслаўль па старому Віленскаму тракту знаходзіцца мястэчка Сухары. Архітэктурнай дамінантай вёскі з'яўляецца старадаўняя праваслаўная Свята - Успенская царква. Царква знаходзіцца прама побач з трасай і вам нікуды ня трэба збочваць. Калі будзеце пад'язжаць да храма, то каля царквы пабачыце невялікую аўтастаянку, дзе можна пакінуць свой аўтамабіль. Тут жа каля стаянкі некалькі год таму быў усталяваны памятны знак, на якім напісана каратокая гісторыя мястэчка Сухары, якія вядомы з 16 стагоддзя.

Успенская царква пабудавана напрыканцы 19 стагоддзя на ўзвышшы недалёка ад берага ракі Раста. Першы храм на гэты месцы ўпамінаецца яшчэ ў 18 стагоддзя. Храм мураваны. Пабудаваны па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Царква мае 4 асноўныя часткі: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі. Над сяродкрыжжам царквы светлавы барабан. Званіца – прытвор шматярусная васьмігранная завершана купалам.

Вакол царквы захавалася дарэвалюцыйная каваная агароджа. У савецкія часы царква была прыстасавана пад склад. У апошнія гады адрэстаўравана. Царква дзейнічае.

Каментары

Усяго каментароў: 0