Чэрнеўка. Царква Святой Троіцы.
Храм
Беларусь, Магілёўская вобл., Дрыбінскі р-н.,вёска Чэрнеўка.
Апісанне
У Дрыбінскім раёне па шляху з Магілёва на Дрыбін знаходзіцца невялікае прыгожае мястэчка на беразе ракі з мілагучнай назвай Бася. Галоўным упрыгожваннем гэтых мясцінаў з’яўляецца царква Святой Троіцы, якая пабудавана ў 19 стагоддзі. Да нядаўняга часу храм быў занядбаны. Але пасля рэстаўрацыі царква зноў дзейнічае.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.09.2024
Чэрнеўка. Царква Святой Троіцы
Вёска Чэрнеўка вядомая з 17 стагоддзя. У часы Вялікага княства Літоўскага ўваходзіла ў склад Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета. А ў часы Расійскай імперыі было ва ўладанні розных паноў і ў тым ліку графа Зорыча . Першапачаткова царква была драўляная. А мураваную ўзвялі ўжо ў 1826 годзе, а па іншым крыніцам у 1860-хт гадах. У часы СССР храм зачынілі і зрабілі мясцовы клуб, для культурнага адпачынку мясцовага насельніцтва. З цягам часу клуб перанеслі ў іншае памяшканне, а будынак царквы пуставаў і прыходзіў у заняпад. У 2003 годзе жыхары Чэрнеўкі стварылі рэлігійную абшчыну прыхода Троіцкай царквы і паступова пачалі збіраць сродкі на аднаўленне храма. У апошнія гады ўжо шмат чаго зроблена па рэстаўрацыі будынка, вядзецца служба. Недалёка ад царквы з правага боку знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат, якія тут загінулі летам 1944 года пры вызваленні Магілёўшчыны ад гітлераўскіх захопнікаў. І побач ёсць невялікі сквер у якім мясцовымі жыхарамі зроблена ўтульная беседка з нацыянальным каларытам – плот-пляцень, дзе сабраная калекцыя керамічных жбаноў і жэрнава ад ручных млыноў.