Сёмкаў Гарадок. Царква Раства Маці Божай.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Мінскі раён, Сёмкаў Гарадок.
Апісанне
У мястэчку Сёмкаў Гарадок на ўзвышшы на мясцовых могілках пабудавана каменная праваслаўная царква. Храм асвячоны ў гонар Раства Маці Божай. Царква была ўзведзена ў пачатку 19-га стагоддзя, як каталіцкі касцёл, на грошы Адама Хмары. У часы Расійскай імперыі ў 1866 годзе касцёл быў перабудаваны пад праваслаўную царкву.
Помнік узведзены ў стылі барока з рысамі класіцызму. У храме бралі шлюб бацькі паэта М. Багдановіча. У савецкія часы будынак прыйшоў у заняпад. У пачатку 2000-х святыню адбудавалі. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.03.2025
Сёмкаў Гарадок. Царква Раства Маці Божай.
У мястэчку Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна пабудавана каменная праваслаўная царква Раства Маці Божай. Мястэчка ўпершыню згадваецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У тыя часы назва мястэчка была Гарадок Саламярэцкі, і належала вядомаму беларускаму роду князёў Саламярэцкіх.
З 1595 года знаходзіцца ў складзе маёнтка Сёмкаў Мінскага павета Мінскага ваяводства. Затым мястэчка пераходзіць да роду Стэцкевічаў, пасля таго як князёўна Алена Саламярэцкая выйшла замуж за Багдана Стэцкевіча.
Затым маёнтак перайшоў да Адама Хмары з 1755 года. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 года мястэчка ў складзе Расійскай імперыі. У 1905-1906 гадах у мясцовым маёнтку на смалакурні працаваў паэт Янка Купала. Затым тут на ферме «Сёмкава» працаваў бухгалтарам паэт Якуб Колас у 1922 годзе.
У 1802 годзе на грошы Адама Хмары быў узведзены каталіцкі касцёл, які ў часы Расійскай імперыі ў 1866 годзе быў перабудаваны пад праваслаўную царкву. Будынак узведзены ў стылі барока з рысамі класіцызму. У храме бралі шлюб бацькі класіка беларускай літаратуры паэта Максіма Багдановіча.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак пачаў прыходзіць у заняпад.
У пачатку 2000-х будынак быў перададзены праваслаўным вернікам, і быў праведзены рамонт. Цяпер тут працуе праваслаўная царква.