Знай свой край

Знай свой край

Радунь. Касцёл Маці Божай Ружанцовай

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Воранаўскі р., Радунь.

0

242

03.12.2024

Апісанне

У мястэчку Радунь Воранаўскага раёна ёсць мураваны касцёл Маці Божай Ружанцовай. Спачатку тут быў драўляны каталіцкі храм, які пабудавалі ў 16 стагоддзі. Мураваны храм быў узведзены за часамі Польскай дзяржавы ў 1929 – 1933 гадах. Касцёл пабудаваны у стылі мадэрн з элементамі готыкі і барока. Храм трохнефны з 2 вежамі. Будынак узведзены з цэглы і бутавага камяня. У інтэр'еры ёсць некалькі алтароў, выкананых у тэхніцы стука. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.04195555
Даўгата: 24.99033825

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

03.12.2024

Радунь. Касцёл Маці Божай Ружанцовай

Мястэчка Радунь упершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у 14 стагоддзі. Каталацкі прыход быў заснаваны ў 16 стагоддзі і быў пабудаваны драўляны касцёл. Пасля Рыжскай дамовы 1921 года Радунь перайшла да Польшчы. У 1929 – 1933 гадах будуецца новы мураваны касцёл на месцы старога драўлянага.


Касцёл узведзены па праекту інжынера – будаўніка Антонія Бейка і архітэктара Яна Бароўскага. Касцёл уяўляе з сябе трохнефную базіліку. Даўжыня храма 58 метраў, вышыня 48, а шырыня 35 метраў. Галоўны фасад фланкіруюць дзве вежы. Касцёл мае развіты трансепт і пяцігранную апсіду. У прасторавай кампазіцыі дамінууюць шматярусныя вежы – званіцы. Паміж вежамі трохкутны франтон пад якім размешчана гатычнае акно–ружа ў выглядзе каляровага вітража.


Над уваходам знаходзяцца хоры з парапетам. Аркі ў інтэр'еры маюць арнаметальную расфарбоўку. Маецца некалькі алтароў выкананых у тэхніцы стука. Памяшканне асвятляецца з выкарыстаннем жырандоляў і бра, якія створаны ў 1930 – х гадах з мастацкага шкла ў Гродна. У касцёле ёсць некалькі старажытных абразоў 18 – 19 стагоддзяў


Касцёл мураваны, узведзены з цэглы і бутавага камяня ў стылі эклектыкі. Тут спалучаецца некалькі архітэктурных стыляў у тым ліку готыкі, мадэрну і барока. Знешняе аздабленне грунтуецца на спалучэнні атынкаваных і мураваных частак касцёла.

Перад касцёлам мураваная ўваходная брама.

Каментары

Усяго каментароў: 0