Радунь. Iешыва.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Воранаўскі Р., Радунь.
0
233
03.12.2024
Апісанне
Мястэчка Радунь у Воранаўскім раёне вядома са старадаўніх часоў. Тут быў калісьці абарончы замак, ад якога засталіся земляныя валы. Зараз над мястэчкам узвышаецца мураваны касцёл, праваслаўная царква Еўфрасінні Полацкай і побач знаходзіцца будынак Іешывы.
Навучальная ўстанова Iешыва ў Радуні была заснавана ў 19 стагоддзі, і яе кіраўніком быў вядомы равініст Ісраэль Меер Коэн Пупко (1838-1933), які пахаваны на мясцовых могілках. З гэтай Iешывы выйшлі многія вядомыя ў свеце равіны і габрэйскія дзеячы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.05362132
Даўгата: 25.00195758
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.12.2024
Радунь. Iешыва.
Пасля далучэння нашых зямель да Расійскай імперыі было забаронена яўрэям сяліцца ў вясковай мясцовасці і мець ва ўласнасці зямлю. І беларускія габрэі масава пачалі прадаваць сваю ўласнасць у вёсках і перасяляцца ў гарады і мястэчкі.
У мястэчку Радунь палова насельніцтва ў 19 стагоддзі складалі менавіта габрэі і было некалькі сінагог і малітоўных дамоў. Да нашага часу захаваўся каменны будынак ешывы. У пачатку 19 стагоддзя ў Радуні працавала сінагога і бейт мидраш, або зала, які прыстасаваны для вывучэння Торы.
У 1869 годзе заснавана была мясцовая Iешыва. Гэтую навучальную ўстанову ўзначаліў рабін Ісраэль Меер Коэн, які быў вядомы як «Хафец Хаім». Ісраэль Мэер Коэн Пупко (1838-1933) галахіст, мараліст і вядомы равін. Адзін з самых вядомых духоўных лідэраў Юдэяў Расіі і Польшчы. Пахаваны ў Радуні, і яго магіла з'яўляецца месцам паломніцтва. У Iешыве навучалася 200 вучняў і ў тым ліку яе скончыла 12 вядомых равінаў.
Пасля ўз'яднання Беларусі ў 1939 годзе і з прыходам савецкай улады ў Радунь, Іешыва і школа былі зачыненыя. Падчас гітлераўскай акупацыі было створана Мясцовае гета, якое было знішчана ў маі 1942 года - загінула каля 1100 чалавек.
У 1990-х гадах былі добраўпарадкаваны мясцовыя яўрэйскія могілкі і магіла Хафец Хаіма.
У добрым стане знаходзіцца будынак Iешывы, на якім нават захаваліся надпісы на іўрыце.
Каментары
Усяго каментароў: 0