Кобрын. Сінагога.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобласць, горад Кобрын, Першамайская вуліца, 40
0
323
07.09.2024
Апісанне
Кобрынская сінагога - адна з самых вялікіх сінагог у Беларусі, па плошчы яна саступае месца толькі Мінскай сінагозе. Гэта базілікальны бязвежавы храм. Сінагога з'яўляецца архітэктурным помнікам, які спалучае ў сабе элементы некалькіх стыляў, у тым ліку элементы класіцызму.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.21187901
Даўгата: 24.36508289
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Ольга Ерёменко
07.09.2024
Руіны сінагогі ў Кобрыне.
Па гістарычных звестках сінагога была пабудавана ў другой палове 19 стагоддзя, раней чым касцёл і многія цэрквы ў Кобрыне.
Вядома, што да 1941 года больш за палову насельніцтва горада складалі яўрэі. Тут было 7 дзеючых сінагог, былі адкрыты спецыяльныя школы для яўрэяў з выкладаннем на ідыш і іўрыце.
Аднак, у гады вайны фашысты сагналі сюды з усіх бліжэйшых акруг усё яўрэйскае насельніцтва. Каля сцен сінагогі яны рабілі растрэл людзей. Гэтая сінагога - адзіная з сямі сінагог, якая ацалела пасля вайны. Па канчатку вайны, нажаль, яна так і не стала дзейснай. Улады вывезлі каштоўную маёмасць і загадалі закрыць сінагогу.
У 80-х гадах часова тут арганізавалі цэх па вытворчасці піва і безалкагольных напояў Кобрынскага кансервавага завода.
З канца 80-х гадоў будынак перастаў выкарыстоўвацца, і ўсё больш прыходзіць у заняпад і разбураецца.
Іудзейская рэлігійная абшчына г. Кобрына спрабавала займацца пытаннямі рэстаўрацыі сінагогі. Аднак, з прычыны вялікага кошту работ па аднаўленні, праект да гэтага часу застаецца нерэалізаваным. Для рэканструкцыі патрэбны спонсары.
Каментары
Усяго каментароў: 0