Знай свой край

Знай свой край

Ворша. Рэальнае вучэлішча

Славутасьць

Славутасьць

ленина Беларусь, Вицебская воблю., г. Ворша, вул. Ленина, 41.

0

244

04.10.2024

Апісанне

Адным з самых прыгожых грамадзянскіх будынкаў у Воршы – гэта будынак былой рэальнага вучылішча. Вучэльня пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя ў цэнтры горада ў стылі мадэрн. Некалькі год у навучальнай установе працаваў рэвалюцыйны дзеяч П. Лепяшынскі. Вучыўся тут выбітны беларускі пісьменнік У. Караткевіч. Зараз будынак адрэстаўраваны і ў ім працуе гімназія № 2.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.51361258
Даўгата: 30.43371606

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.10.2024

Ворша. Рэальнае вучэлішча

Аршанскі будынак рэальнага вучылішча пабудаваны ў 1906 годзе з чырвонай цэглы ў стылі мадэрн. У 1907 – 1909 гадах у гэтай установе працаваў Панцеляймон Мікалаевіч Лепяшынскі (1868 – 1944) – рэвалюцыянер, партыйны і грамадскі дзеяч, пісьменнік. Пасля рэвалюцыі ў будынку працавала сярэдняя школа. У школе вучыўся вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч (1930 – 1984). Калі вы будзеце аглядаць гэты помнік архітэктуры, то варта яго абыйсці вакол і вы пабачыце розныя цікавыя ракурсы і архітэктурныя элементы, якія ня бачныя з галоўнага фасада. Будынак вучылішча двухпавярховы мураваны аб'ём з бакавымі крыламі, якія арыентаваныя ў двор. П – падобны ў плане. Галоўны ўваход у цэнтры будынку мае невялікі вестыбюль і прыхожыю. З вестыбюля трохмаршавая парадная лесвіца вядзе на другі паверх. На другім паверсе ёсць прасторная актавая зала. Архітэктурны дэкор вучылішча досыць сціплы і вырашаны сродкамі цаглянай муроўкі. Зараз у будынку працуе гімназія № 2. Бобач з будынкам гімназіі знаходзіцца музей У.Караткевіча і дом, дзе жыў пісьменнік.

Каментары

Усяго каментароў: 0