Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Будынак жаночай Марыінскай гімназіі.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. к. Маркса, 29.

Апісанне

У Мінску на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца будынак жаночай Марыінскай гімназіі. Будынак узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. У 1899 годзе пачала працаваць Марыінская жаночая гімназія. Тут вучыліся акторка Лідзія Ржецкая, актрыса Вера Пола, спявачка Ірма Яунзем.

Пасля рэвалюцыі ў будынку працаваў палітэхнікум і Дзяржаўная карцінная галерэя. Зараз у будынку знаходзіцца пошта і музей сувязі. На доме ўстаноўлена памятная шыльда I. Яунзем.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

17.03.2025

Мінск. Будынак жаночай Марыінскай гімназіі.

       У горадзе Мінску па вуліцы Карла Маркса захаваўся будынак жаночай Марыінскай гімназіі. Будынак узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1879 годзе. З 1899 года пачала працаваць сямікласная Марыінская жаночая гімназія. Назву гімназія сваё атрымала ад імператрыцы Марыі Фёдараўны.


         На 1912 год у гімназіі навучалася 560 вучаніц. Пасля заканчэння школы, выпускнікі мелі права працаваць хатнімі настаўнікамі. Маглі паступаць без экзаменаў на вышэйшыя жаночыя курсы. Гімназію скончылі многія выбітныя дзяячкі.

         Напрыклад, тут вучылася Лідзія Іванаўна Ржэцкая (1899 - 1977) - Народная артыстка БССР, беларуская актрыса, Народная артыстка СССР. Гімназію скончыла Вера Мікалаеўна Пола (1901-1989) - беларуская актрыса, Народная артыстка Беларусі. Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры Я. Купалы. Таксама ў гімназіі вучылася Ірма Пятроўна Яунзем (1897 - 1975) - беларуская спявачка, педагог, заслужаная артыстка БССР, Народная артыстка РСФСР.


       Пасля рэвалюцыі ў 1920-1930-х гадах у будынку працаваў палітэхнікум. З 1930-х гадоў тут працавала Дзяржаўная карцінная галерэя. Зараз у будынку размяшчаецца пошта і музей сувязі.

Каментары