Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Гасцініца “Еўропа”.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 28.

0

297

07.09.2024

Апісанне

Гасцініца “Еўропа” перабудавана ў пачатку 20 стагоддзя ў стылі мадэрн са старога гасцінічнага будынка. Тут працавалі рэстаран, гастраном, аптэка, цырульня, кнігарня і майстэрня. На той час гэта была самая сучасная гасцініца ў Мінску і ў кожным нумары якой было вадзяное ацяпленне, ванна, рукамыйнік і тэлефон. Будынак быў знішчаны ў час вайны і адноўлены ў 2007 годзе

Катэгорыі

Платна

Платна

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.90283488
Даўгата: 27.55693225

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.09.2024

Мінск. Гасцініца “Еўропа”.

Першапачаткова гасцініца была двухпавярховая і пабудавана ў 19 стагоддзі. Належала мінскаму купцу П. Юпінскаму. Акрамя гасцініцы тут працавалі кнігарня і бібліятэка Фрумкіна. Затым гатэль набыў вядомы купец  Веніямін Паляк. Напрыканцы 19 стагоддзя пасля пажару гасцініца перабудавана і набыла назву “Еўропа”. А ўжо ў 1906 – 1909 гадах будынак перабудаваны ў стылі мадэрн і ў ім  налічвалася 6 паверхаў. На той час гэта быў самы сучасны гатэль у Мінскай губерніі. Тут працавалі ліфт, было цэнтральнае ацяпленне, у кожным нумары тэлефрн і ванна і прама да пад’езда можна было замовіць таксі або конны экіпаж. Будынак гатэлю быў падзелены вертыкальнымі пілястрамі, а прастора паміж вокнамі верхніх паверхаў была ўпрыгожана  скульптурнымі элементамі з выявамі жаночых галовак і ляпнымі расліннымі матывамі. Будынак завяршаў складаны фігурны карніз. У будынку працаваў рэстаран А. Саўлевіча, дзе наведвальнікаў забаўляў аркестр. Працавалі тут таксама цырульня і чытальная зала. У савецкі перыяд гатэль паступова прыйшоў у заняпад і быў знішчаны ў час вайны. Адноўлены будынак быў у 2007 годзе, але трохі не на тым месцы. Прыйшлося яго на некалькі метраў перадзвінуць, бо вуліца з тых часоў значна пашыралася. Сучасная гасцініца мае восем паверхаў - два з якіх на падземным узроўні.

Каментары

Усяго каментароў: 0