Мінск. Езуіцкі калегіум.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, плошча Свабоды, 7.
Апісанне
У Мінску каля касцёла Дзевы Марыі знаходзіцца будынак былога езуіцкага калегіума. Будынак езуіцкай школы пабудаваны ў 1699 годзе. Гэта быў каменны двухпавярховы будынак. Яшчэ два паверхі надбудавалі пасля вайны.
У тыя часы самую лепшую адукацыю ў Мінску давалі менавіта ў езуіцкім калегіуме. Тут выкладалі: гісторыю, геаграфію, замежныя мовы, метафізіку, логіку, фізіку, рыторыку, паэзію, тэалогію, граматыку і іншыя навукі.
У часы Расійскай імперыі ў будынку працаваў Дом губернатара, а потым тут былі прысутныя месцы і гарадская дума. Пасля рэвалюцыі ў першыя гады савецкай улады ў будынку працаваў ЦВК БССР. Зараз у будынку знаходзіцца музычны каледж.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.03.2025
Мінск. Езуіцкі калегіум.
У Мінску на плошчы Свабоды знаходзіцца будынак былога езуіцкага калегіума. Калегіум уваходзіў у архітэктурны комплекс езуіцкага кляштара, дзе былі касцёл Дзевы Марыі, будынак школы і гаспадарчыя будынкі.
Будынкі былі ўзведзены ў канцы 17 - пачатку 18-га стагоддзя ў стылі барока. Дом калегіума быў каменны і двухпавярховы. У часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у Мінску самую лепшую адукацыю давалі менавіта езуіты. Яны навучалі бясплатна і бралі да сябе вучняў усіх хрысціянскіх канфесій.
Езуіты прыйшлі ў Мінск у сярэдзіне 17-га стагоддзя. Іх першы спонсар быў Смаленскі біскуп Геранім Сангушка, які набыў для езуітаў драўляную капліцу і каменную сядзібу на верхнім рынку. Да 1686 года Езуіты ў Мінску мелі статус місіі. Пазней статус рэзідэнцыі. З 1714 года статус калегіума.
Будынак езуіцкай школы быў пабудаваны ў 1699 годзе - мураваны двухпавярховы будынак. Побач з калегіюмам у 1710 годзе асвяцілі каталіцкі касцёл Дзевы Марыі. Архітэктурны комплекс будаваўся на працягу ўсяго 18-га стагоддзя.
У езуіцкім калегіуме выкладалі ў гэты перыяд: метафізіку, логіку, фізіку, рыторыку, паэзію, тэалогію, граматыку і іншыя навукі. Пры ўстанове працаваў тэатр і бібліятэка.
У канцы 18-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі ў будынку пачаў працаваць Дом губернатара. Потым тут працавалі прысутныя месцы і гарадская дума. У савецкія часы ў першыя гады савецкай улады ў будынку размяшчаўся ЦВК БССР і тут працавалі многія выбітныя беларускія нацыянальныя дзеячы, і ў тым ліку Аляксандр Чарвякоў і Цішка Гартны.
Зараз у будынку знаходзіцца музычны каледж.