Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Дом Яніцкага.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Савецкая, 14.

Апісанне

У Мінску на вуліцы Савецкай знаходзіцца прыбытковы дом Яніцкага. Будынак узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя ў стылі эклектыкі, і яго гаспадаром быў Аскар Яніцкі. У доме жыла дваранка Ядвіга Кастравіцкая і віцэ-губернатар Мінскай губерні Сяргей Паўлавіч Межакоў-Каютаў.

Пасля рэвалюцыі тут працуе мінскі павятовы выканаўчы камітэт і Дом малюткі. Пасля вайны будынак адноўлены, і тут былі жылыя кватэры і крама «Хлеб». Цяпер будынак належыць БДУ.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.03.2025

Мінск. Дом Яніцкага.

    У Менску каля плошчы Незалежнасці знаходзіцца прыбытковы дом Яніцкага. Будынак узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя ў стылі эклектыкі на вуліцы Савецкай, якая да рэвалюцыі называлася вуліца Захар'еўская.


    У 1881 годзе гаспадаром зямельнага ўчастка быў Лабкоўскі. У перыяд 1890 – 1903 гадах гаспадар маёмасці Аскар Канстанцінавіч Яніцкі. У 1903 годзе быў узведзены трохпавярховы каменны даходны дом.


        Пры будынку быў драўляны флігель, які быў узведзены ў 1898 годзе. Будынак быў сучасным на той перыяд, меў каналізацыю і вадаправод, ванную і туалет, і лічыўся адным з самых лепшых жылых будынкаў у Мінску. У пачатку 20-га стагоддзя ў гэтым доме жыла дваранка Ядвіга Кастравіцкая, якая арандавала 6 пакояў. У 1908 годзе дом набыў дваранін К. Прашынскi.


     У перыяд 1912–1918 гадоў новыя гаспадары - Іосель Кагановіч і Кагановіч Цывія. У 1909–1911 гадах у будынку жыў віцэ-губернатар Мінскай губерні Сяргей Паўлавіч Межакоў-Каютаў, які займаў сем пакояў і кухню.


    У перыяд Першай сусветнай вайны ў будынку размяшчаліся ваенныя і эвакуацыйныя ўстановы. У 1921 годзе будынак нацыяналізавалі. У 1921-1923 гадах тут працуе мінскі павятовы выканаўчы камітэт. Потым Дом малюткі.


       Падчас вайны будынак быў пашкоджаны. Адноўлены ў 1947 годзе. Размяшчаліся жылыя кватэры і крама "Хлеб". Цяпер дом належыць БДУ.

Каментары