Мінск. Дом Абрампольскага.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Савецкая, 17.
Апісанне
У Мінску на плошчы Незалежнасці знаходзіцца помнік архітэктуры - Дом Абрампольскага. Будынак узведзены беларускім архітэктарам Станіславам Гайдукевічам у стылі мадэрн у 1912 годзе. Дом належаў банкіру Э. Абрампольскаму. Будынак здаваўся пад жылыя кватэры і ўстановы. Некалькі пакояў здымала княгіня М. Радзівіл.
Пасля рэвалюцыі будынак нацыяналізавалі, і тут працавалі савецкія ўстановы і былі кватэры партыйных дзеячаў. У тым ліку, тут жылі наркам земляробства А. Славінскі і грамадскі і палітычны дзеяч Д. Прышчэпаў. У гады вайны ў доме былі канспіратыўныя кватэры савецкіх падпольшчыкаў. Пасля вайны тут жыў акадэмік В. Папоў. На будынку размяшчаюцца памятныя шыльды Васілю Папову і Адаму Славінскаму.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.03.2025
Мінск. Дом Абрампольскага.
У Мінску на плошчы Незалежнасці знаходзіцца дарэвалюцыйны дом Абрампольскага. Будынак узведзены ў стылі мадэрн на вуліцы Савецкай-17. Да рэвалюцыі вуліца называлася Захар'еўская. Будынак узведзены беларускім архітэктарам Станіславам Гайдукевічам.
Прыбытковы дом пабудаваны ў 1912 годзе, і яго гаспадаром быў Эмануіл Абрампольскі, які працаваў дырэктарам банка. На першым паверсе некалькі пакояў здымала княгіня Магдалена Радзівіл, якая вядомая як мецэнатка і грамадская дзяячка. Княгіня актыўна падтрымлівала беларускую нацыянальную культуру. На другім паверсе жыў сам Абрампольскі з сям'ёй.
Пасля рэвалюцыі будынак нацыяналізавалі, і тут былі кватэры беларускага аддзела Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення. Тут жа знаходзіліся кватэры партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва Савецкай Беларусі. У перыяд 1919-1931 гадах тут жыў наркам земляробства і сакратар Мінскага гаркама кампартыі Адам Славінскі. У тыя часы будынак меў неафіцыйную назву першы Дом Саветаў. Таксама ў гэтым доме жыў вядомы беларускі грамадскі і палітычны дзеяч Дзмітрый Прышчэпаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў доме былі канспіратыўныя кватэры савецкіх падпольшчыкаў. Пасля вайны тут былі жылыя кватэры, і ў тым ліку жыў акадэмік Васіль Папоў.