Лагойск. Касцёл Святога Казіміра.
Храм
Беларусь, Мінская вобласць, Лагойск, вул. Савецкая, 3
0
249
09.11.2024
Апісанне
Касцёл Святога Казіміра ў Лагойску зусім новы, пабудаваны ў 1999 годзе ў неагатычным стылі. Але акрамя візуальнай прыгажосці, мае багатую гісторыю. На працягу чатырох стагоддзяў каталіцкія храмы на гэтым месцы ўзводзіліся, знішчаліся, і зноўку адраджаліся, падобна птушцы Фенікс.
Папярэдні мураваны касцёл быў пабудаваны ў канцы 18-га стагоддзя графам Аляксандрам Тышкевічам, які звярнуўся ў каталіцкую веру. Тут жа знаходзілася і фамільная пахавальня роду Тышкевічаў. У савецкі час храм быў узарваны, разам з фамільным склепам. Ад старога касцёла засталася толькі пліта, якая цяпер убудаваная ў адну з новых сцен, а таксама магіла Канстанціна Тышкевіча, які па сваім жаданні быў пахаваны асобна.
Сучасны будынак незвычайнага выгляду, з аднаго з фасадаў да асноўнага аб'ёму асіметрычна прымыкае выцягнутая ўверх 4-гранная вежа-званіца.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.20345864
Даўгата: 27.85285997
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1С Н
09.11.2024
Лагойск. Касцёл Святога Казіміра.
У 1609 г. Аляксандр Юр'евіч Тышкевіч, унук заснавальніка знакамітага магнацкага роду, прыняў каталіцтва і ў знак пераходу ў лацінскі абрад заснаваў у Лагойску касцёл пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і св.Казіміра. Храм пабудавалі на ўзгорку за ракой Гайна. Тады гэта была невялікая драўляная святыня, якая згарэла падчас вайны з Расіяй у 1655 годзе, але, пабудаваная нанова, была яшчэ раз знішчана ў часы шведскага нашэсця ў 1706 годзе. У 1709 годзе драўляны касцёл зноў узвялічыўся над Лагойскам. Пры Лагойскім касцёле дзейнічалі парафіяльная школа, шпіталь, брацтва Сэрца Езуса, заснаванае ў 1747 годзе.
17 красавіка 1787 г. граф Тышкевіч пачаў узвядзенне ў Лагойску новага каменнага касцёла. Завяршыў будаўніцтва ўжо яго сын Вікенцій і 20 кастрычніка 1793 г.новы касцёл у стылі класіцызму быў асвечаны пад ранейшым тытулам св. Казіміра. Новы будынак часткова быў падобны на старую пабудову. Асаблівасць касцёла-алтары былі намаляваныя з эфектам аптычных ілюзій на абсалютна роўных сценах.
У 1806 годзе над порцікам галоўнага фасада святыні ўзнеслася высокая вежа з гадзіннікам, перанесенымі сюды са скасаванай Лагойскага Ратушы. У крыпце пад касцёлам знайшлі спачын многія пакаленні Тышкевічаў. Касцёл быў адной з найстарэйшых фамільных пахавальняў у Беларусі.
Касцёл Св. Казіміра дзейнічаў да 1950-х гг., але пасля яго зачынілі і з цягам часу разабралі. У канцы 1980 - х гг.быў усталяваны крыж і вернікі пачалі дамагацца дазволу на будаўніцтва новага касцёла. Улетку 1999 года будаўнічыя работы скончыліся, і 19 чэрвеня касцёл быў зноў асветлены пад тытулам св.Казіміра. Налева ад уваходу асіметрычна прыбудавана вежа-званіца.
Побач з храмам знаходзіцца магіла графа к.Тышкевіча, над якой усталяваны помнік.
Каментары
Усяго каментароў: 0