Знай свой край

Знай свой край

Косіна. Успенская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі район, Косіна.

Апісанне

У мястэчку Косіна Лагойскага раёна знаходзіцца драўляная праваслаўная Успенская царква. Першая Успенская царква была пабудавана ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і належыў храм уніятам у тыя часы. Новы Успенскі храм узведзены ў 1865 годзе ў часы Расійскай імперыі і святыня належыла праваслаўным вернікам. У савецкія гады храм зачынілі. З развалам СССР царкву аднавілі. Царква дзейнічае.

Помнік узведзены ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Храм крыжова–купальны. Складаецца з чатырох асноўных архітэктурных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана чацверыковая вежа–званіца.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.03.2025

Косіна. Успенская царква.

       У Лагойскім раёне ў мястэчку Косіна пабудавана драўляная праваслаўная Успенская царква. Упершыню мястэчка ўпамінаецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.


        У дакументах першая драўляная Свята–Успенская царква з'явілася ў 1763 годзе. У тыя часы храм належыў уніяцкім вернікам. Царква была прыхадская і да яе адносілася яшчэ некалькі мястэчак і вёсак, якія належылі графу Тышкевічу: Прудзішча, Карцоўшчызна, Мачужычы, Хаценаў, Тумароўшчына і Мгла.


     У 1773 годзе Антоній Тышкевіч пабудаваў новую царкву. Тышкевіч быў гаспадаром мястэчка Косіна ў тыя часы. Граф перадаў на ўтрыманне храма дзве валокі зямлі сенакоса на раке Гайна. У дакументах часоў Расійскай імперыі ў 1806 годзе царква ў Косіна называецца, як храм Святога Георгія.


       У 1841 годзе да прыхода Косінскага храма адносілася драўляная капліца Архангела Міхаіла на могілках у мястэчку Высокае. Вясной 1860 года царкву ў Косіна наведаў архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл Галубовіч. Восенню 1861 года асвяцілі капліцу ў мястэчку Ізбіца, якое было прыпісана да храма ў Косіна. Капліцу фундаваў пан Роберт Радзічаў.


     Новая Успенская царква ў Косіна была пабудавана ў 1865 годзе. Купец Павел Кузнецоў ахвяраваў для храма пацір і яшчэ некалькі царкоўных рэчаў.


       Пасля рэвалюцыі царкву зачынілі. У час Вялікай Айчыннай вайны службу аднавілі. Храм зачынілі пасля вайны і ў будынку размясцілі склад. Аднавілі святыню ў 1990–х гадах. 

Каментары