Касцяневічы. Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі.
Храм
Беларусь, Мінская вобласць, Вілейскі раён, Людвінаўскі сельсавет, вёска Касцяневічы
0
248
12.10.2024
Апісанне
Касцёл Маці Божай у Касцяневічах быў пабудаваны ў сярэдзіне 18 стагоддзя. Ён з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока, уключаным у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыі

Гістарычнае

З дзецьмі

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.59020139
Даўгата: 27.20713256
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Ольга Ерёменко
12.10.2024
Старадаўні каталіцкі храм у Касцяневічах.
Касцёл Маці Божай быў пабудаваны з каменя ў 1763 годзе на месцы былога драўлянага касцёла 1662 года пабудовы. Драўляны касцёл быў пабудаваны калегіяй езуітаў і быў асвечаны ў імя святога Ігната Лаёлы.
Новы касцёл, які мы бачым зараз, быў узведзены часткова на ахвяраванні мясцовых жыхароў. Ён уяўляе сабой тып безапсідных касцёлаў. Будынак касцёла просты і лаканічны, адносна невялікі па памеры, мае прамавугольную форму. Галоўны фасад мае франтон барочнага тыпу. На гэты раз касцёл быў асвечаны ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У інтэр'еры касцёла падлога была выкладзена рознакаляровай мазаікай, у барочным алтары знаходзіўся цудоўны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі з каштоўнымі камянямі і ў сярэбранай раме. Нажаль, арыгінальнае ўбранне алтара не захавалася.
Пасля таго, як ордэн езуітаў быў распушчаны, храм стаў належаць епархіяльнаму духавенству.
Як мяркуецца, у 19 стагоддзі была пабудавана драўляная званіца.
Сёння ў касцёле можна ўбачыць разьбяны драўляны алтар, выраблены адным з папярэдніх ксяндзоў, а таксама драўляныя крэслы, зробленыя яго рукамі. Яшчэ тут знаходзіцца старажытная ікона 1915 года «Цуд Святога Антоніа Падуанскага».
У 2013 годзе ў гонар 250-годдзя храма была выпушчана марка з выявай касцёла.
Старадаўні і прыгожы каталіцкі храм у Касцяневічах знаходзіцца ў ціхім маляўнічым месцы, дзе пануе незвычайная святая атмасфера, супакаенне і спакой. Калі будзеце дзесьці побач - абавязкова заязджайце!
Для пілігрымаў сюды спецыяльна арганізуюцца паездкі і экскурсіі.
Каментары
Усяго каментароў: 0