Каралішчавічы. Касцёл Апекі Божай Маці.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Мінскі раён, Каралішчавічы, вул. саўгасная.
Апісанне
У мястэчку Каралішчавічы Мінскага раёна ёсць касцёл Апекі Божай Маці. Каталіцкі драўляны касцёл пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі за сродкі С. Прушынскага.
У адных крыніцах напісана, што касцёл называўся ў гонар Святога Станіслава, а ў іншых – касцёл Апекі Божай Маці. У касцёле была ахрышчана Ганна Цюндэвіцкая - пісьменніца, аўтар папулярных кніг па вядзенні гаспадаркі. І тут хрысцілі вядомага беларускага паэта Язэпа Пушчу. У 19 стагоддзі ў касцёле бываў вядомы кампазітар Станіслаў Манюшка.
Пасля рэвалюцыі касцёл зачынілі і перабудавалі будынак пад клуб. Будынак перадалі каталікам у 2014 годзе. Зараз касцёл на стадыі рэканструкцыі і рамонту.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.03.2025
Каралішчавічы. Касцёл Апекі Божай Маці.
У мястэчку Каралішчавічы Мінскага раёна захаваўся старадаўні драўляны касцёл апекі Божай Маці. Каралішчавічы знаходзяцца каля Мінска на МКАД-2 у напрамку Гомеля, і таму дабрацца сюды вельмі лёгка.
Упершыню мястэчка згадваецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага, калі ўваходзіла ў склад Мінскага павета Мінскага ваяводства. У дакументах 1582 года з'яўляецца часткай маёнтка Гатава і належала ю.Масальскаму і П. Крышынскаму. У 1597 годзе належала Тышкевічу, Масальскаму і Крушынскаму. У 1667 годзе маёнтак належыць князю Ф.Друцкаму–Горскаму.
У 1778 годзе ў Каралішчавічах меліся дзве сырабойні, фальварак і касцёл. У тыя часы гэта была маёмасць I. Прушынскага.
Каталіцкі драўляны касцёл пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1785 годзе за сродкі Станіслава Прушынскага. У наступныя гады храм рамантавалі і даглядалі прадстаўнікі роду Прушынскіх.
У касцёле, хутчэй за ўсё, была ахрышчана Ганна Цюндзявіцкая з роду Прушынскіх (1803-1850) - пісьменніца, аўтар папулярных кніг па вядзенні гаспадаркі, і ў тым ліку кнігі «Літоўская гаспадыня». Тут хрысцілі і вядомага беларускага паэта Язэпа Пушчу (1902-1964).
Ёсць версія, што ў 1873 годзе ў касцёле бралі шлюб польскі і рускі мастак Генрых Семірадскі і Марыя Прушынская. У 1860-х гадах у касцёле бываў вядомы беларускі і польскі кампазітар Станіслаў Манюшка.
Пасля рэвалюцыі ў савецкія часы касцёл зачынілі і перабудавалі будынак пад клуб. Зусім нядаўна будынак перадалі каталіцкім вернікам, і ў 2014 годзе тут прайшла першая служба.
Касцёл драўляны прамавугольны ў плане будынак. Фасад бязвежавы. Да рэвалюцыі была над фасадам адна невялікая шматгранная вежачка.