Каралішчавічы. Стайня сядзібы Прушынскіх.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., Мінскі район, Каралішчавічы.
Апісанне
У Мінскім раёне ў мястэчку Каралішчавічы захавалася мураваная стайня сядзібы Прушынскіх. У 18 стагоддзі Каралішчавічы перайшлі да Прушынскіх. Станіслаў Прушынскі напрыканцы 18 стагоддзя будуе сядзібу на беразе ракі Свіслач. Быў пабудаваны гаспадарскі дом, гаспадарчы двор, касцёл і парк. Дом быў невялікі, драўляны і аднапавярховы. Будынак знішчаны пажарам у 1989 годзе і ад яго да нашага часу засталіся падмуркі з падвалам.
У мястэчку ёсць цагляны будынак стайні, які мае статус гісторыка–культурнай каштоўнасці.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.03.2025
Каралішчавічы. Стайня сядзібы Прушынскіх.
У Мінскім раёне ў мястэчку Каралішчавічы ёсць некалькі гістарычных месцаў і помнікаў архітэктуры. У тым ліку захавалася каменная стайня, якая была пры сядзібе Прушынскіх.
У 1703 годзе Каралішчавічы, і Лошыца з Трасцянцом перайшлі да роду Прушынскіх. Першы гаспадар быў Георгій Геранімавіч Прушынскі. Потым валодаў мястэчкам Іосіф Прушынскі, які займаў пасаду правадыра Трыбунала Вялікага Княства.
На грошы Станіслава Прушынскага ў 1785 годзе быў пабудаваны драўляны Каталіцкі Касцёл Апекі Маці Божай, які захаваўся да нашага часу ў перабудаваным выглядзе. Станіслаў Ксаверый Прушынскі (1768 - 1813) - займаў пасаду ўрадніка Вялікага Княства Літоўскага. Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх, які меў уласны герб пад назвай «Любіч».
У часы Расійскай імперыі ў 1791 годзе Каралішчавічы былі цэнтрам маёнтка Прушынскіх. У 1800 годзе ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Прушынскі ў 1779 годзе перадае мястэчка свайму сыну Станіславу Прушынскаму, які быў ад'ютантам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага. Ён заснаваў у Каралішчавічах Касцёл Святога Станіслава ў 1785 годзе. Станіслаў Прушынскі ў канцы 18-га стагоддзя будуе ў мястэчку сядзібу. Існуе сямейнае паданне, што ў гэтай сядзібе Прушынскі прымаў у сябе ў гасцях імператара Паўла I.
Потым гаспадарыў у сядзібе Міхал Прушынскі, Падкормій Мінскі. Потым Мечыслаў Прушынскі, які быў менскім суддзёй. Наступны гаспадар Міхаіл Прушынскі, які ўваходзіў у мінскае земляробчае Таварыства.
Сядзіба была пабудавана на высокай левай тэрасе невялікай ракі Свіслач. Былі ўзведзены гаспадарскі дом, гаспадарчы двор, каталіцкая царква і пасаджаны парк.
Дом быў невялікі, драўляны і аднапавярховы, пабудаваны ў стылі барока і класіцызму. У плане прамавугольны, накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам. На парадным фасадзе ганак з калонамі. У кожным крыле дома было па 5 вокнаў. У інтэр'еры мелася калекцыя карцін сямейных партрэтаў і мэбля 19-га стагоддзя. Ўніз па склону быў створаны парк у рэгулярным стылі. Архітэктурным акцэнтам далёкай перспектывы быў касцёл Станіслава, які быў узведзены за ракой.
Сядзібны дом быў знішчаны пажарам у 1989 годзе, і ад яго да нашага часу засталіся падмуркі з падвалам, дзе скляпеністая столь з чырвонай цэглы.
Захаваўся з гаспадарчага двара будынак стайні, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Будынак зроблены з чырвонай цэглы і мае 33 на 12 метраў, прамавугольны ў плане.