Знай свой край

Знай свой край

Новы двор. Сядзіба Бунге.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Мінскі район, Новы Двор.

Апісанне

У мястэчку Новы Двор Мінскага раёна ёсць мураваны палац сядзібы Бунге.
Мястэчка належыла розным вядомым гаспадарам. У часы Расійскай імперыі ў 1872 годзе сядзібу набывае Іван Бунге. Бунге будуе мураваны двухпавярховы палац, які захаваўся да нашага часу ў крыху перабудаваным выглядзе. Быў таксама пасаджаны фруктовы сад і парк.

Пасля рэвалюцыі ў савецкія часы ў палацы размяшчалася праўленне калгаса, розныя арганізацыі і жылыя кватэры. У апошнія гады будынак перададзены праваслаўнай царкве і дом перабудаваны пад царкву Святога Міхаіла.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.03.2025

Новы двор. Сядзіба Бунге.

     У Мінскім раёне ў мястэчку Новы Двор захаваўся палац сядзібы Бунге. Мястэчка вядомае з 16 стагоддзя. Належыла вядомаму шляхецкаму беларускаму роду Слушак. Напрыканцы стагоддзя новы гаспадар – князь Фёдар Рыгоравіч Друцкі–Горскі, які набыў зямлю на беразе ракі Свіслач.


        У 1730–х гадах Новы Двор і суседнія Каралішчавічы набывае ў сваю ўласнасць Прушынскі.

       У 1779 годзе Юзаф Прушынскі перадаў мястэчка свайму сыну Антонію Прушынскаму. У 1792 годзе брат Антонія Станіслаў Прушынскі пабудаваў у Новым Двары мураваны каталіцкі касцёл Міхаіла Архангела, ад якога да нашага часу захаваліся толькі руіны. Антоній Прушынскі памёр у 1796 годзе і яго маёмасць была падзелена паміж трыма сынамі. Новы Двор перайшоў да Тамаша Прушынскага, які працаваў у Мінску судзёй.

       Тамаш памёр бяздзетным і яго сваякі сядзібу прадалі Бенядзікту Уніхоўскаму. Яго дачка Ева Уніхоўская выйшла замуж за Пратасевіча. Гэта было ўжо ў часы Расійскай імперыі і касцёл Міхаіла ў той час перарабілі пад праваслаўную царкву.


        У 1872 годзе сядзібу набывае калежскі сакратар Іван Бунге, род якога пачынае свае карані з Прусіі. Бунге набыў яшчэ побач некалькі мястэчак, а цэнтрам яго сядзібы стаў Новы Двор.

      Бунге будуе ў мястэчку новы мураваны двухпавярховы палац, які захаваўся да нашага часу. Каля палаца быў пасаджаны фруктовы сад і парк. За яго сродкі адрамантавана царква Святога Міхаіла, якая была зусім побач з сядзібай. Пасля рэвалюцыі ў палацы размяшчалася праўленне калгаса і жылыя кватэры. Зараз будынак перададзены праваслаўнай царкве і дом перабудаваны пад царкву Святога Міхаіла.

Каментары