Гродна. Вул. Савецкая, дом 1.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Савецкая, 1.
0
29
22.02.2025
Апісанне
У горадзе Гродна вуглавы будынак па адрасе Савецкая-1, які выходзіць на пешаходную вуліцу і на Савецкую плошчу, быў пабудаваны яшчэ ў 16 стагоддзі. Спачатку тут была карчма. Потым дом у 18 стагоддзі перабудавалі пад палац Сангушкаў. Затым будынак набывае Антоній Тызенгаўз - надворны літоўскі падскарбій, паплечнік караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага. У 19 стагоддзі гаспадарамі былі Каценеленбогены і Левінсоны.
Будынак здаваўся пад арэнду кватэр і крамаў, і тут прадавалі бакалею, абутак, канцылярскія прылады. У перыяд Польскай дзяржавы працавала турыстычнае бюро "Орбіус". Пасля вайны размяшчалася дыетычная сталовая, цырульня і "Саюздрук". Цяпер тут крама "Ратушная".
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67891077
Даўгата: 23.82987175
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.02.2025
Гродна. Вул. Савецкая, дом 1.
У дома ў пачатку вуліцы Савецкай, які выходзіць на Савецкую плошчу, цікавая і багатая гісторыя. Будынак узведзены ў 16 стагоддзі, а потым перабудоўваўся некалькі разоў.
Дом двух і трохпавярховы П-падобны. Першапачаткова тут была гарадская карчма ў 16 стагоддзі, якая называецца ў дакументах «Дом мейский Гасціны». Кароль Стэфан Баторый даў прывілей у 1579 годзе, каб карчма вызвалялася ад падаткаў па продажы алкагольных напояў.
У 1742 годзе на гэтым месцы быў пабудаваны палац магнатаў Сангушак. Тут гаспадарамі палаца і карчмы быў Павел Караль Сангушка, які займаў пасаду Вялікага літоўскага маршалка. А затым яго сыны: Юзаф Паўлін - маршалак вялікі літоўскі і Януш Аляксандр - надворны літоўскі маршалак.
З 1773 года Антоній Тызенгаўз - надворны літоўскі падскарбій - узяў дом у арэнду для размяшчэння ў будынку кадэцкага корпуса. У 1778 годзе будынак набывае ў прыватную ўласнасць непасрэдна А.Тызенгаўз.
У 19 стагоддзі былі новыя гаспадары: Кацнеленбогены і Левінсоны. Кошт маёмасці ў 1886 годзе ацэньваўся ў 8.400 рублёў. У 1910 складала 47 750 рублёў.
Будынак здаваўся пад арэнду кватэр і крамаў. Тут прадавалі бакалею, абутак, канцылярскія прыналежнасці. Працавала аптэка, банкаўская кантора і склад.
У міжваенны перыяд Польскай дзяржавы працавала турыстычнае бюро"Орбіус". Пасля вайны дыетычная сталовая, цырульня і "Саюздрук". Цяпер тут крама адзення і сувеніраў «Ратушная».
Каментары
Усяго каментароў: 0