Знай свой край

Знай свой край

Гарадок. Раённы краязнаўчы музей.

Музей

Музей

Беларусь, Віцебская вобл., г. гарадок, вул. Зладзейскага, 3.

0

519

20.11.2024

Апісанне

Гарадок-невялікі раённы цэнтр на поўнач ад Віцебска, які знаходзіцца на старадаўнім паштовым тракце Пецярбург-Кіеў. У савецкія часы быў створаны краязнаўчы музей, у якім сабрана калекцыя ў некалькі дзясяткаў тысяч гістарычных артэфактаў. У музеі можна ўбачыць старадаўнія кнігі, дакументы, манеты і медалі. Важнае месца ў экспазіцыі адведзена літаратурным традыцыям рэгіёну, паколькі гэта радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы "Тарас на Парнасе".

Вэб сайт:

http://haradok.museum.by

Катэгорыі

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Літаратурны

Літаратурны

Заалагічны

Заалагічны

Геалагічны

Геалагічны

Батанічны

Батанічны

З дзецьмі

З дзецьмі

Гістарычнае

Гістарычнае

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Платна

Платна

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.4628597
Даўгата: 29.9838342

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

20.11.2024

Гарадок. Раённы краязнаўчы музей.

Мястэчка гарадок-невялікі горад на поўначы Віцебскай вобласці. Гарадок вядомы з 16-га стагоддзя. Меў бастыённы замак. Для папулярызацыі ведаў па гісторыі краю, у 1974 годзе была прынята пастанова аб адкрыцці краязнаўчага музея, які пачаў працаваць з 1976 года ў будынку былой дзіцячай бібліятэкі.

З 1996 года ўстанова атрымала новы будынак, а з 2004 года стала называцца "Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей". Экспазіцыя займае выставачную плошчу больш за 200 метраў квадратных.


Гарадок вядомы сваімі літаратурнымі традыцыямі. З гэтых месцаў родам Канстанцін Вярэніцын (1834 – 1903) - аўтар паэмы "Тарас на Парнасе". Вярэніцын нарадзіўся ў вёсцы астраўляне Гарадоцкага раёна і скончыў прыходскае вучылішча ў мястэчку. У музеі створана экспазіцыя, якая расказвае пра літаратараў Гарадоцкага краю. Недалёка ад музея створана Літаратурна-мастацкая кампазіцыя "Канстанцін Вярэніцын і яго паэма "Тарас на Парнасе".


У музеі працуюць аддзелы этнаграфіі і народных рамёстваў, аддзел прыроды, дзе распавядаецца аб карысных выкапняў і воднай сістэме, флоры і фауне рэгіёну. Музей мае 26 тысяч артэфактаў асноўнага фонду з якіх сфармаваныя калекцыі фатаграфій і дакументаў, узнагарод і зброі, калекцыя графікі і жывапісу. Таксама маецца археалагічная калекцыя, дзе распавядаецца аб самым старажытным перыядзе мястэчка і раёна.

Каментары

Усяго каментароў: 0