Знай свой край

Знай свой край

Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Музей

Музей

Беларусь, Віцебская вобласць, Глыбокае, вул. Энгельса, 24

0

282

15.10.2024

Апісанне

Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей быў адкрыты 30 снежня 1997 г. у былым будынку гарсавета (помнік архітэктуры першай паловы XX ст.). Экспазіцыя музея складаецца з 7 залаў і знаёміць з гістарычнай спадчынай рэгіёна. Пры афармленні многіх залаў музея выкарыстаны інтэр'ерны паказ: яўрэйская крама, вясковы дом, гамарня, пакой заможнага местачкоўца і інш.

Супрацоўнікі музея арганізоўваюць аглядныя экскурсіі па экспазіцыях, гістарычныя падарожжы па памятных мясцінах горада, ладзяць мультымедыйныя лекцыі, музейныя заняткі, гістарычныя ўрокі, праводзяць інтэрактыўныя выставы-гульні, квэсты, і многае іншае.

Вэб сайт:

https://glubmusej.by/

Катэгорыі

Платна

Платна

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.1422659
Даўгата: 27.6844981

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

С Н

15.10.2024

Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Па рашэнні выканкама раённага Савета народных дэпутатаў № 204 ад 31 жніўня 1992 года былы будынак гарсавета па вуліцы Энгельса, 24 быў перададзены пад музей. Гэты будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры п.п. ХХ ст. (адзін з дамоў тагачаснага жылога сектара Глыбокага). Узведзены ён быў у 1931 – 1932 гг. мясцовым жыхаром у "нацыянальным стылі" - сінтэз барока, класіцызму і мадэрну.

На працягу некалькіх гадоў ішоў працэс стварэння музейнай экспазіцыі, здзяйсняўся збор экспанатаў (на момант адкрыцця ў фондах налічвалася 4526 экспанатаў). 30 снежня 1997 года гасцінна расчыніў дзверы для наведвальнікаў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Штогод музей прымае больш за 30 тысяч наведвальнікаў. На 01.01.2012 г. у музеі захоўвалася 10'655 адзінак асноўнага фонду. Вялікую каштоўнасць уяўляе калекцыя жывапісных работ мастака Язэпа Драздовіча. Экспазіцыя музея складаецца з 7 залаў і знаёміць з гістарычнай спадчынай рэгіёна. Пры афармленні многіх залаў музея выкарыстаны інтэр'ерны паказ: яўрэйская крама, вясковы дом, гамарня, пакой заможнага местачкоўца і інш.

Супрацоўнікамі музея распрацаваны комплекс музейных экскурсій па гістарычных мясцінах горада і раёна: «Манастырскі двор» (наведванне касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштара ордэна францысканцаў у в. Удзела), «Сцежкамі Мосарскай гісторыі» (наведванне культурна-дэндралагічнага комплексу в Мосар). , “Таямніцы кармеліцкага манастыра” (наведванне царквы Раства Багародзіцы ў Глыбокім) і інш. Апошняя распрацоўка супрацоўнікаў музея – гісторыка-краязнаўчае падарожжа “Па дарозе да дзядзькі Ігната”. Падарожжа ўключае наведванне некалькіх гістарычных аб'ектаў па дарозе з Глыбокага ў вёску Празарокі (радзіма Ігната Буйніцкага).

У 2005 г. створаны філіял музея - культурна-дэндралагічны комплекс у в. Мосар. Вядомасць мястэчку прыйшла дзякуючы ксяндзу Юзасу і працавітым прыхаджанам. На тэрыторыі комплексу створаны жывапісныя алеі, скульптурныя кампазіцыі рэлігійнай тэматыкі, малыя архітэктурныя формы, дагледжаныя клумбы, альтанкі, штучныя вадаёмы і інш. Дзейнічае этнаграфічны музей, экспазіцыя якога адлюстроўвае гісторыю Мосара, яго прыродныя і культурныя асаблівасці.

Каментары

Усяго каментароў: 0