Знай свой край

Знай свой край

Чачэрск. Спаса-Праабражэнская царква.

Храм

Храм

Беларусь. Гомельская вобласць. Чачэрск. Сьв. Працоўная 6а

0

332

05.07.2024

Апісанне

У другой палове XVIII стагоддзя ў Чачэрску па загадзе генерал-губернатара Захарыя Чарнышова былі пабудаваны 4 цэрквы. Да нашага часу захавалася толькі царква Спаса-Праабражэння ў цэнтры горада каля ратушы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.91676024
Даўгата: 30.9150479

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.07.2024

Чачэрск. Спаса-Праабражэнская царква.


Спаса-Праабражэнская царква пабудавана ў 1783 годзе ў цэнтры мястэчка Чачэрск на замову графа Захарыя Чарнышова, які імкнуўся пераўтварыць Чачэрск у квітнеючы ўзорны горад. Пабудавана царква ў стылі класіцызму. Гэта мураваны двух'ярусны храм - ратонда. У плане збудавання круг з унутраным диаметрам 15 метраў. Царква завершана паўсферычным купалам на ступеністым барабане. Над галоўным уваходам пабудавана васьмерыкавая вежа-званіца, якая накрыта гранёным купалам. А з усходняй часткі да царквы прылягае прамавугольная ў плане алтарная апсіда. Асноўны аб'ём будынка падзелены на ярусы дарычным антаблементам. Асноўнае памяшканне царквы ўяўляе сабой адзіную прастору. Над уваходам у залі пабудаваныя драўляныя хоры. Інтэр'еры былі ўпрыгожаны каляровымі роспісамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0