Мазыр. Касцёл Міхаіла Архангела.
Храм
Беларусь, Гомельская вобл., г. Мазыр, вул. Гогаля, 93А.
0
271
01.10.2024
Апісанне
Касцёл Міхаіла Архангела і кляштар ў Мазыры належыў каталіцкаму ордэну цыстэрцыянаў і быў пабудаваны ў пачатку 18 стагоддзя ў мястэчку Кімбараўка за горадам у стылі барока. Зараз касцёл знаходзіцца ўжо ў межах горада. У 19 стагоддзі будынкі былі перададзены праваслаўным. У савецкія часы зачыненыя. Зараз перададзены вернікам каталікам і праведзена рэстаўрацыя. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.027633
Даўгата: 29.307299
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.10.2024
Мазыр. Касцёл Міхаіла Архангела.
У 18 стагоддзі горад Мазыр быў буйным рэлігійным цэнтрам на поўдні Беларусі і тут дзейнічала некалькі каталіцкіх культавых устаноў. На правым беразе ракі Прыпяць у так званай “Анёльскай даліне” па вуліцы Гогаля быў пабудаваны касцёл і кляштар. Першы касцёл быў яшчэ драўляны і заснаваны ў 1610 годзе. Магнат Казімір Сапега ахвяраваў кляштару 30 тысяч злотых. Касцёл Міхаіла Арханёла і кляштар належылі цыстэрцыянам быў заснаваны ў 1711 годзе , а пабудаваны мураваны будынак ужо ў 1744 годзе па фундацыі падчашага кіеўскага Жыгімонта Шукшты і жонкі мазырскага земскага пісара Соф’і Камароўскай па ініцыятыве ксяндза Бенедыкта Ражанскага. Пры касцёле існавала школа, дзе ў 1809 годзе навучалася 28 дзяўчат. Напрыканцы 19 стагоддзя будынкі былі перададзены праваслаўным. У савецкі час будынкі выкарыстоўваліся пад музычнае вучылішча. Зараз касцёл вернуты каталіцкім вернікам. Касцёл быў пабудаваны аднанефным храмам, які перакрыты крыжастымі скляпеннямі з сценамі таўшчынёй паўтара метра. Інтэр’ер будынка ў 19 стагоддзі быў распісаны фрэскамі па матывам гісторыі ордэна цыстэрцыянак. Роспісы не захаваліся.
Каментары
Усяго каментароў: 0