Знай свой край

Знай свой край

Чачэрск. Палац Чарнышовых-Круглікавых.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь. Гомельская вобласць. Чачэрск. Вуліца Ульянава 6

Апісанне

У Чачэрску захаваўся палац Чарнышовых-Круглікавых 19-га стагоддзя. Будынак двухпавярховы мураваны. Недалёка знаходзяцца стайня і бровар. Будынак, на жаль, знаходзіцца ў занядбаным стане і зараз пустуе. Але ды яго можна падысці з мэтай агляду.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.07.2024

Чачэрск. Палац Чарнышовых-Круглікавых.

Чачэрск пасля падзелу Рэчы Паспалітай быў падораны расійскай імператрыцай Захарыю Чарнышову, які разгарнуў у горадзе вялікую будоўлю. Да нашага часу захаваўся палац Чарнышовых-Круглікавых, пабудаваны ў XIX стагоддзі і неаднаразова перабудоўваўся за сваю гісторыю.


Свой першы палац у Чачэрску Чарнышоў пабудаваў на тэрыторыі замка, цяпер гэта Замкавая гара. Паколькі Чарнышовы былі адным з самых уплывовых дваранскіх родаў у Расійскай імперыі таго часу, сюды ў тыя гады часта прыязджалі венценосные асобы. Тым больш што графіня Ганна Радзівонаўна Чарнышова, жонка З. Чарнышова, была хроснай маці імператара Аляксандра I.


У 1781 годзе Чачэрск наведаў вялікі князь Павел Пятровіч са сваёй жонкай Марыяй Фёдараўнай. Яны правялі тут некалькі дзён. Чарнышовы зладзілі для сваіх высокіх гасцей вялікае свята: была паказана опера «Новая сям'я».


Імператрыца Кацярына II наведала графіню Чарнышову ў 1787 годзе падчас паездкі у гэты край.


У 1850 годзе Чачэрск наведалі імператар Мікалай I і яго спадчыннік Аляксандр Мікалаевіч, а ў 1857 годзе — імператар Аляксандр II з жонкай.


Па адных крыніцах, гэты двухпавярховы цагляны палац, які захаваўся да нашых дзён, быў пабудаваны ў пачатку 19–га стагоддзя, па іншых - у сярэдзіне стагоддзя.


У сярэдзіне XIX стагоддзя Соф'я Чарнышова выйшла замуж за Івана Круглікава, і ўладальнікамі сядзібы сталі Круглікавы.


З 1905 года побач з будынкам размяшчалася школа. Падчас вайны будынак моцна пацярпеў, але яго аднавілі. Тут была бібліятэка, Дом піянераў і нават бальніца. Цяпер будынак знаходзіцца ў паўразбураным стане і яго спрабуюць прадаць.

Каментары