Юравічы. Касцёл і калегіум езуітаў
Храм
Беларусь, Гомельская вобл., Калінкавіцкі раён, Юравічы.
0
286
01.10.2024
Апісанне
Адным з найпрыгажэйшых каталіцкіх храмаў на гомельшчыне з’яўляецца касцёл і калегіум езуітаў у Юравічах пад Мазыром. У савецкія часы святыня была зачынена. А зараз перададзена праваслаўным і вядзецца рэстаўрацыя. Архітэктурны комплекс з’яўляецца вышыннай дамінантай на дадзенай мясцовасці. Да нашага часу захаваліся вялізныя сутарэнні з пахаваннямі у былым касцёле, якія пры жаданні можна наведаць.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 51.94233488
Даўгата: 29.533225
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.10.2024
Юравічы. Касцёл і калегіум езуітаў
На поўдзень ад горада Мазыра недалёка ад ракі Прыпяць у Калінкавіцкім раёне можна наведаць старажытнае мястэчка Юравічы. Гэта мястэчка слаўнае далёка за межамі гэтага рэгіёна сваім помнікам археалогіі і велічным храмам. Яшчэ ў 17 стагоддзі ў 1677- 1678 гадах быў атрыманы прывілей караля Рэчы Паспалітай Яна ІІІ Сабескага на права заснаваць езуітам сваю рэзідэнцыю. Першапачаткова будынкі былі драўляныя і знішчаныя пажарам у 1705 годзе. Касцёл мураваны будуецца ў 1746 годзе. У інвентары езуітаў у 1773 годзе было напісана: “ Касцёл вялікі, мураваны, пышны, дахоўкамі крыты, з 2 вежачкамі наперадзе…” Быў гадзіннік у адной з вежаў, які адбіваў кожную чвэрць гадзіны. А ў іншай вежы было “звонаў дужых 3”. Затым архітэктурны комплекс быў перададзены бернардзінцам у 1817 годзе, а затым правааслаўным у 1832 годзе. Касцёл быў пабудаваны, як трохнефная базіліка без трансепта з двухвежавым фасадам . Галоўны фасад касцёла мае складаную структуру. У касцёле было 9 алтароў і галоўны з іх у 1817 годзе названы быў “старасвецкім” з цудадзейным абразам Маці Божай, які быў выкананы ў 1732 годзе разбяром Тарасам Аршыцкім, а затым вызалачаны майстрам Сцяпанам Пятроўскім. У савецкія часы святыня была разрабавана і прыйшла ў поўны заняпад. Касцёл пачаў руйнавацца. У апошнія гады будынкі былі перададзеныя праваслаўным і вядзецца рэстаўрацыя. У сутарэннях часткова захаваліся каталіцкія пахаванні з надмагільнымі плітамі.
Каментары
Усяго каментароў: 0