Віцебск. Мастацкі музей.
Музей
Беларусь, Віцебская вобл., Віцебск, вул. Леніна, 32.
0
75
31.08.2024
Апісанне
Мастацкі музей горада Віцебска створаны ў 1992 годзе ў будынку былога Акружнога суда, які быў пабудаваны ў 1883 годзе. Пасля рэвалюцыі тут знаходзіліся розныя савецкія ўстановы. На сённяшні дзень гэта адзін з лепшых мастацкіх музеяў на Беларусі ў зборы якога ўваходзяць творы вядомых мастакоў: В. Бялыніцкага-Бірулі, І.Крамскога, А.Куінджы, І.Левітана і многіх іншых.
Вэб сайт:
http://artvit.museum.by/beКатэгорыі
Экспазіцыя
Гістарычнае
З дзецьмі
Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.1932107 Даўгата: 30.2057424
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
31.08.2024
Віцебск. Мастацкі музей.
Будынак Мастацкага музея быў пабудаваны ў 1883 годзе ў стылі поздняга класіцызму па праекту архітэктара І.Камінскага ў гістарычным цэнтры. Спачатку ў будынку знаходзіўся Віцебскі Акружны суд. Прама на супраць суда праз дарогу ўздымаўся велічны архітэктурны комплекс Мікалаеўскай царквы, былы езуіцкі касцёл і кляштар (не захаваўся да нашаг а часу і зараз там аўтамабільная пляцоўка.) Пасля рэвалюцыі тут знаходзіўся Віцебскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт, затым Палац труда і губернскі савет прафсаюзаў, а трохі пазней Віцебскі абласны камітэт камуністычнай партыі Беларусі. Мастацкі музей быў створаны ўжо ў гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў лютым 1992 года. Акрамя калекцыі карцін маецца таксама калекцыя еўрапейскага і рускага фарфора і фаянса 18- пачатку 20 стагоддзяў, вышыўка беларускіх майстроў 19 стагоддзя, посуд з беларускіх мануфактур 18 стагоддзя. У зборах музея ёсць творы вядомых беларускіх і замежных мастакоў: Івана Хруцкага, Вітольда Бялыніцкага-Біруля, Заіра Азгура, Юдэля Пэна, Сяргея Заранкі, Ільі Рэпіна, Івана Шышкіна, Івана Крамскога, Архіпа Куінджы і многіх іншых. Пры музеі працуе рэстаўрацыйная майстэрня. У музеі ладзяцца выставы і творчыя сустрэчы.
Каментары
Усяго каментароў: 0