Знай свой край

Знай свой край

Вербавічы. Царква Святой Параскевы Пятніцы.

Храм

Храм

Беларусь, Гомельская вобласць, Нараўлянскі раён, в.Вярбовічы, вуліца Савецкая 49а.

Апісанне

Храмавае дойлідства Нараўлянскага раёна прадстаўлена царквой Святой Параскевы Пятніцы, якая знаходзіцца ў вёсцы Вербавічы.
Царква Параскевы Пятніцы была пабудавана ў 1847 годзе, але пацярпелая падчас пажару, яна была адбудавана нанова ў 1853 годзе. Храм з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока, і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

22.06.2025

Царква Святой Параскевы Пятніцы - помнік архітэктуры позняга барока.

Самае першае пісьмовае згадванне пра вёску Вербавічы звязана з царкоўнымі запісамі і адносіцца да чатырнаццатага стагоддзя. У XVII стагоддзі свяціцель Феадосій з Кіева-Пячэрскай лаўры на Нараўлянскай зямлі заснаваў скіт для манахаў, асабліва праславіліся ў праваслаўнай веры.


Цяперашняя царква была пабудавана на сродкі мясцовага вотчыннага ўладальніка палкоўніка Мікалая Брозіна. У склад парафіі ўваходзіла некалькі вёсак. Ўнутранае ўбранне храма складалася з дашчанага іканастаса, дзе размяшчалася 28 абразоў, пастаўленых у чатыры рады і пазалочаных царскіх варот. Уся неабходная для службы начынне мелася, але толькі літургічныя пасудзіны былі срэбнымі. Евангелляў для набажэнства мелася два. Адно - у металічным акладзе, а другое - у малінавым аксаміце. У архіве царквы захоўваліся метрычныя кнігі з 1800 года.


Храм у Вербавічах размешчаны ў цэнтры вёскі і пабудаваны з цэглы. Характэрныя рысы архітэктурнага стылю барока выяўляюцца ў шматгранна-полiганальным плане і пластычнасці аб'ёмаў. Трохі скляпеністае перакрыцце царквы заменена плоскай падшыўнай столлю. Крыжападобны ў плане цагляны будынак накрыты шматсхільным дахам больш позняга паходжання. Бакавыя прыдзелы і апсіда прадстаўлены пяціграннымі будынкамі. Да трапезнай пазней далучаны больш нізкі драўляны прытвор пад аднасхільным дахам.


Адштукатурныя сцены расчлянёны прамавугольнымі вокнамі. Унутраная прастора царквы таксама набыла дынамічнае развіццё ад доўгай трапезнай да шырокага перакрыжавання малітоўнай залы і вузкай гранёнай апсіды. Крыжападобны ў плане будынак накрыты пакатым шматсхільным дахам. Бакавыя прыдзелы і апсіда вырашаны пяціграннымі аб'ёмамі. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і апяразаны прафіляванымі карнізамі. Уваход аформлены двухступеністым ганкам, бакавыя ўваходы замураваныя. Асобна ад царквы стаяла Званіца. На ёй знаходзіліся 2 чыгунныя званы вагой па 10 пудоў і тры бронзавыя па два пуды.


З прыходам бальшавіцкай Савецкай улады і за 70 гадоў яе існавання царква зачынялася двойчы. У трыццатыя гады святар быў рэпрэсаваны, а царкву ў 1935 годзе закрылі. Апошні раз храм быў зачынены ў 1962 годзе.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак выкарыстоўваўся як склад, сельскі клуб, бібліятэка, а пазней як школьны краязнаўчы музей.


Вернутая царква вернікам была ў 1988 годзе. У дзевяностыя гады пачалася рэстаўрацыя і аднаўленчыя работы царквы Святой Параскевы Пятніцы ў Вербавічах.


Да нашага часу захаваўся барэльефны вобраз Прасвятой Багародзіцы XVII стагоддзя, выкананы з дрэва з разьбой і паліхроміяй, а таксама карціны, напісаныя ў XIX стагоддзі з выявай храма ў Вербавічах. Прыхаджане, якія знаходзяцца ў храме, дагэтуль адчуваюць атмасферу старой царквы і рэлігійнага мінулага гэтых месцаў. 

Каментары