Знай свой край

Знай свой край

Старая Жосна. Руіны капліцы 17 стагоддзя.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі раён, Старая Жосна.

Апісанне

У Мядзельскім раёне каля мястэчка гулі захаваліся руіны каменнай капліцы 17-га стагоддзя. У часы Вялікага Княства Літоўскага тут была сядзіба Снарскіх, якая называлася Старая Жосна.

Руіны капліцы знаходзяцца за адзін кіламетр на ўсход ад вёскі гулі каля самай дарогі Мядзел-Докшыцы. Храм пабудаваны ў маёнтку Снарскіх у другой палове 17-га стагоддзя ў стылі рэнесансу. Сядзібу разбурылі пасля вайны, а капліцу ўзарвалі ў 1950–я гады.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.03.2025

Старая Жосна. Руіны капліцы 17 стагоддзя.

   У Мядзельскім раёне паміж пасёлкамі Гулі, Слабада і Навасёлкі знаходзяцца руіны каменнай капліцы 17-га стагоддзя. Раней тут была сядзіба Снарскіх, якая называлася Старая Жосна. Ад сядзібы і капліцы засталіся цяпер толькі руіны, і нават тапоніма Старая Жосна ўжо няма.


          Руіны капліцы размяшчаюцца на ўзгорку за адзін кіламетр на ўсход ад вёскі Гулі каля самай дарогі Мядзел-Докшыцы.

         Капліца была пабудавана ў радавым маёнтку Снарскіх у другой палове 17-га стагоддзя ў стылі рэнесанс. Над капліцай заступаліся манахі каталіцкага ордэна бернардзінцаў з мястэчка Будслаў. У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі капліца была прыпісана да прыходу ў мястэчку Ваўкалата Докшыцкага раёна.

         Храм дзейнічаў і ў часы Расійскай імперыі, і ў перыяд Польскай дзяржавы ў 1921-1939 гадах да прыходу савецкай улады.


        Капліца была мураваная, узведзена з цэглы і атынкавана. Мела цэнтрычную пабудову. Франтон і ўваходны партал мае характэрны дэкор, круглыя аконныя праёмы, мур сцен – усё гэта кажа аб характэрных рысах стылю Рэнесанс.


       Сядзібу разбурылі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Капліцу ўзарвалі ў 1950-я гады. Захаваўся часткова галоўны фасад. Таксама ёсць руіны некалькіх каменных гаспадарчых пабудоў сядзібы Снарскіх.

Каментары