Слабада. Царква Аляксандра Неўскага.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Мядзельскі район, Слабада.
Апісанне
У мястэчку Слабада Мядзельскага раёна знаходзіцца праваслаўная царква Аляксандра Неўскага. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі на месцы старога драўлянага храма. У часы СССР святыню зачынілі. Перадалі храм вернікам напрыканцы існавання Савецкага Саюза. Адрамантавалі царкву ў 1990- я гады. Помнік узведзены ў рэтраспектыўна–рускім стылі з бутавага камяня. Складаецца будынак з 4 асноўных архітэктурных частак. У інтэр'еры ёсць аднаярусны іканастас. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.03.2025
Слабада. Царква Аляксандра Неўскага.
У мястэчку Слабада Мядзельскага раёна на пагорку пабудавана мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога князя Аляксандра Неўскага.
Храм узведзены ў цэнтры мястэчка ў часы Расійскай імперыі недзе ў 1880 годзе. Раней на гэтым месцы быў стары драўляны храм, які пабудавалі ў пачатку 19 стагоддзя ў 1814 годзе. Старажытную драўляную царкву пабудаваў за свае сродкі гаспадар тутэйшага маёнтка пан Гутаровіч. З 1861 года ў мястэчку была адчынена царкоўна-прыхадская школа.
У савецкія часы Царкву Аляксандра Неўскага зачынілі і да канца 1980–х гадоў будынак знаходзіўся ў занядбаным стане. Затым святыню перадалі праваслаўным вернікам, пачаўся збор сродкаў і пошук мецэнатаў. У 1990–я гады царква была адбудавана і пачала дзейнічаць.
Помнік узведзены ў рэтраспектыўна–рускім стылі па тыпавому праекту з бутавага камяня. Складаецца будынак з чатырох асноўных архітэктурных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана васьмерыковая вежа–званіца. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам.
У інтэр'еры маеццца аднаярусны іканастас з 4 абразамі евангелістаў. Над царскімі брамамі знаходзіцца абраз «Тайная вячэра».