Слабодка. Царква Святога Мікалая.
Храм
Беларусь, Віцебская вобласць, Бешанковіцкі сельсавет, вёска Слабодка, 39а.
0
156
28.12.2024
Апісанне
Царква Святога Мікалая ў вёсцы Слабодка Бешанковіцкага раёна была пабудавана ў канцы 19-пачатку 20 стагоддзя. Яна з'яўляецца помнікам архітэктуры неарускага стылю. Сёння ад яе засталіся толькі руіны.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 55.05723193
Даўгата: 29.27548419
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Ольга Ерёменко
28.12.2024
Царква Святога Мікалая ў вёсцы Слабодка-помнік архітэктуры неарускага стылю.
Храм Святога Мікалая размешчаны ў цэнтры вёскі, непадалёк ад Чорнага возера. Ён узведзены з чырвонай цэглы.
Асноўную архітэктурную кампазіцыю будынка складала шмат'ярусная вежа з драўляным купалам. Царква мела высокую квадратную ў плане падставу, чатыры прамавугольныя апсіды. Па баках царквы-кампактныя рызніцы. Сцены былі ўпрыгожаны пілястрамі і арачнымі карнізамі. Фасады храма ўпрыгожвалі рустоўка, паўкалоны, шматпрофільныя карнізы, паяскі.
На жаль, пасля Другой сусветнай вайны храм стаў прыходзіць у заняпад. З 1935 года царква зачынена.
Сёння гэта гістарычная славутасць Беларусі. Цікавы архітэктурны і гістарычны аб'ект.
Руіны Царквы закансерваваны, тэрыторыя вакол абнесеная плотам. Верагодна, пры жаданні, царква яшчэ можна выратаваць...
Побач з руінамі можна ўбачыць яшчэ два цікавыя аб'екты: старыя могілкі са старажытнымі магільнымі камянямі, а таксама два каменныя крыжы, якія выступаюць з зямлі. Звестак аб іх паходжанні або прызначэнні няма - застаецца толькі здагадвацца.
Каментары
Усяго каментароў: 0