Знай свой край

Знай свой край

Пачаевічы. Руіны Царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, пасёлак Пачаевічы

0

225

23.12.2024

Апісанне

Па дарозе на Чашнікі, прыблізна ў 7км ад горада, ёсць вёска Пачаевічы, у якой захаваліся руіны храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Іх відаць здалёк, калі праязджаеш вёску на аўтамабілі. Храм меркавана быў пабудаваны ў сярэдзіне 18-га стагоддзя як уніяцкі. Яго маляўнічыя разваліны з'яўляюцца сёння мясцовай славутасцю.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.79436059
Даўгата: 29.14343378

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

23.12.2024

Руіны Царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Сёння Свята-Пакроўская царква ўяўляе сабой толькі сумныя руіны аднаго з многіх закінутых храмаў і помнікаў архітэктуры Беларусі. На жаль, ад храма засталося некалькі сцен. Блізка да руін падысці нельга.

Па звестках мясцовых жыхароў пабудову адносяць да 18 стагоддзю. Вядома, што царква дзейнічала да 1930-х гадоў. Парафія складалася з 22 вёсак. У храме была незвычайная ікона-велізарная выява Ісуса Хрыста, намаляванае прама на сцяне.

Храм змог перажыць вайну. Аднак, у пасляваенныя гады пабудову па цаглінах разабралі жыхары, нягледзячы на тое, што побач у Белай Царкве працаваў цагляны завод, а матэрыял з царквы расслойваўся, крышыўся і дрэнна падыходзіў для новых пабудоў.

Да руін храма досыць складана падысці. Вакол размешчаны прыватныя будынкі і да руін не вядзе ні адна сцяжынка. Можна зрабіць фота з дарогі.

Страчаная спадчына знаходзіцца ў прыгожым месцы на ўзвышшы. Некалькі ацалелых сцен у агульных рысах даюць уяўленне аб памерах храма. Вельмі шкада, што гэты старадаўні храм не ўдалося захаваць…


Каментары

Усяго каментароў: 0