Знай свой край

Знай свой край

Ашмяны. Свята-васкрасенская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Ашмяны, вул. Савецкая, 125

0

250

16.10.2024

Апісанне

Ашмяны - невялікі раённы цэнтр, у якім захавалася некалькі старадаўніх культавых пабудоў і частка грамадзянскай забудовы. У самым цэнтры Ашмянаў, на былой гістарычнай плошчы, стаіць праваслаўны храм - Васкрасенская царква. Храм цагляны, пабудаваны ў 1875 годзе. У савецкі час ён быў зачынены. Цяпер адрамантаваны і працуе.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.42447488
Даўгата: 25.93599104

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.10.2024

Ашмяны. Свята-васкрасенская царква.

Калі вы прыедзеце ў самы цэнтр Ашмян, то адразу ўбачыце на былой гандлёвай плошчы, а цяпер плошчу 17-га Верасня, два прыгожыя старадаўнія храмы: касцёл Міхала Арханёла, які дамінуе над усім раёнам, і размешчаную побач праваслаўную царкву Святога Уваскрэсення. Праваслаўная царква пабудавана на месцы, дзе калісьці стаяў каталіцкі дамініканскі касцёл і кляштар. Дазвол на будаўніцтва храма быў атрыманы ў 1873 годзе. Царква пабудавана ў 1875 годзе па праекце архітэктара Мікалая Чагіна (1823 – 1909). Па духоўным завяшчанні П.І. Медзінцова ў 1894 годзе царкве было выдзелена 600 рублёў.


У 1964 годзе храм быў зачынены савецкай уладай. Царкоўная маёмасць была разрабавана, купалы знесены, званіца разбурана, а сам будынак храма быў пераўтвораны ў склад. Была перададзена вернікам і адноўлена ў 1988-1990 гадах. У 2001 г. у храме зарэгістравана сястрыцтва святой пакутніцы Барбары, пры якім пачала дзейнічаць нядзельная школа.


Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Гэта тыповы праект, па якім у тыя часы будавалася шмат праваслаўных храмаў у Расійскай імперыі. У плане будынак крыжова-купальны, з невысокімі апсідамі і прамавугольнымі бакавымі нефамі. У царкве над сярэднім крыжом знаходзіцца васьмікутны светлавы барабан. Над бабінцам пабудавана васьмікутная званіца.

Каментары

Усяго каментароў: 0