Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Будынак мужчынскага духоўнага вучылішча.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. рэвалюцыйная, 2.

0

273

16.03.2025

Апісанне

У Мінску па вуліцы Рэвалюцыйнай знаходзіцца будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча. Будынак узведзены ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага, і ён быў флігелем пры сядзібе Пшаздзецкіх.

У перыяд Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі будынак перабудавалі, і тут працавала мужчынскае духоўнае вучылішча.
Пасля рэвалюцыі ў доме размяшчаліся савецкія ўстановы: Наркамат асветы БССР, а ў перыяд 1922 – 1925 гадоў працаваў Інстытут беларускай культуры.

У 1990-я гады ля будынка быў усталяваны помнік Максіму Гарэцкаму - класіку беларускай літаратуры, які працаваў у Інбелкульце. Пасля вайны ў будынку быў кінатэатр. Цяпер тут знаходзяцца розныя ўстановы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.03.2025

Мінск. Будынак мужчынскага духоўнага вучылішча.

       У горадзе Мінску на скрыжаванні вуліцы Рэвалюцыйнай і вуліцы Леніна знаходзіцца будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча. Будынак узведзены з цэглы ў другой палове 18-га стагоддзя ў часы Вялікага Княства Літоўскага.


        Спачатку дом быў Г-падобны ў плане, меў два паверхі з цокальным паверхам. Будынак адносіўся да гарадской сядзібы Пшаздзецкіх, і быў флігелем пры сядзібе. У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі будынак перабудавалі. Дом стаў П-вобразным у плане. У тарцовых частках на доме надбудавалі трэці паверх.

        У той перыяд 19-пачатку 20-га стагоддзя ў гэтым будынку працавала Мужчынскае духоўнае вучылішча. Па іншых звестках, тут быў інтэрнат вучылішча.


        Пасля рэвалюцыі ў доме працавалі савецкія ўстановы: Наркамат асветы Савецкай Беларусі, у перыяд 1922 – 1925 гадоў працаваў Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).

     Супрацоўнікамі Інбелкульта былі вядомыя беларускія навукоўцы і грамадскія дзеячы: філолаг Сцяпан Некрашэвіч, гісторык Усевалад Ігнатоўскі, пісьменнік Максім Гарэцкі, географ Мікалай Азбукін, паэт Міхайла Грамыка, народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас і многія іншыя дзеячы.

         У 1990-я гады ля будынка быў усталяваны помнік Максіму Гарэцкаму - класіку беларускай літаратуры.


     Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў кінатэатр. Зараз тут працуюць розныя ўстановы, напрыклад камітэт па архітэктуры і будаўніцтве.

Каментары

Усяго каментароў: 0