Мінск. Дом Вяндорфа.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10.
Апісанне
У Мінску на вуліцы Рэвалюцыйнай знаходзіцца помнік архітэктуры - Дом Вяндорфа. Гэты мураваны двухпавярховы будынак узведзены ў 19 стагоддзі.
Да рэвалюцыі ў гэтым доме былі жылыя кватэры і працавалі розныя ўстановы: працавала слясарная майстэрня, завод "сельтэрскай вады", размяшчаўся склад садавіны, пераплетная майстэрня, крама па продажы мануфактуры.
Пасля рэвалюцыі ў будынку былі камунальныя кватэры.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.03.2025
Мінск. Дом Вяндорфа.
У горадзе Мінску на вуліцы Рэвалюцыйнай захаваўся помнік архітэктуры 19-га стагоддзя - Дом Вяндорфа. Ранейшая назва вуліцы Рэвалюцыйнай - Койданаўская.
Дом Вяндорфа - каменны будынак, узведзены ў пачатку 19-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі. Дом узвялі на старым падмурку і склепе 18-га стагоддзя.
Будынак быў моцна пашкоджаны падчас гарадскога пажару ў 1881 годзе. Гаспадаром маёмасці ў той час быў Вяндорф Адольф Восіпавіч, які будынак адбудаваў нанова.
У 1910 годзе працавала слясарная майстэрня на цокальным паверсе. Таксама працаваў завод па вытворчасці "сельтэрскай вады". Размяшчаўся склад садавіны, пераплетная майстэрня і крама па продажы мануфактуры. Частку будынка займалі жылыя кватэры.
Пасля рэвалюцыі ў 1920 годзе дом быў нацыяналізаваны. Памяшканні былі перабудаваны пад камунальныя кватэры. У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак захаваўся. Пасля вайны падчас рамонту частка дэкору галоўнага фасада была страчана.