Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Дом народнай міліцыі.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. к. Маркса, 5.

Апісанне

У Мiнску на вуліцы Карла Маркса знаходзіцца Дом народнай міліцыі, або "Чырвоны дом". Будынак узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя ў стылі эклектыкі, і тут працавала гарадское паліцэйскае ўпраўленне. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў будынку пачала працаваць народная міліцыя, якой кіраваў Міхаіл Васільевіч Фрунзе (1885 – 1925).

Будынак каменны, з чырвонай цэглы. На будынку ўсталяваная мемарыяльная шыльда, дзе напісана: "Тут размяшчалася першая народная міліцыя горада Мiнска, арганізаваная 3 сакавіка 1917 года выбітным дзеячам бальшавіцкай партыі Міхаілам Васільевічам Фрунзе".

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

17.03.2025

Мінск. Дом народнай міліцыі.

       У горадзе Мінску на вуліцы К. Маркса знаходзіцца Дом народнай міліцыі, або "Чырвоны дом". Будынак размяшчаецца на вуглу вуліц Карла Маркса і Валадарскага. Будынак узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя ў стылі эклектыкі. У доме працавала гарадское паліцэйскае ўпраўленне, Упраўленне вышуку.


    У Мінску 1 сакавіка 1917 года, калі стала вядома пра звяржэнне цара Мікалая II, Міхаіл Фрунзэ, які да Лютаўскай рэвалюцыі кіраваў падпольнай бальшавіцкай арганізацыяй у Мінску, разам з салдатамі і афіцэрамі Заходняга фронту сабраў нараду бальшавікоў Мінска. Будынак паліцыі заняла народная міліцыя, якой кіраваў м. Фрунзе. Міліцыя ўзяла пад кантроль тэлеграф і пошту. У красавіку 1917 года ў Мінску было створана 5 аддзяленняў народнай міліцыі. На чыгунцы і прадпрыемствах пачалі працаваць міліцэйскія ўчасткі.


      У Дом народнай міліцыі ў кабінет да М. Фрунзе кожны дзень прыходзілі жыхары горада Мінска са сваімі праблемамі. Кіраўніцтва Часовага ўрада некалькі разоў спрабавала падпарадкаваць сабе народную міліцыю і М. Фрунзе, але гэтага не атрымалася. Міліцыя прымала ўдзел у разгроме карнілаўскага бунту летам 1917 года. М. Фрунзе кіраваў міліцыяй да самага свайго ад'езду 12 кастрычніка 1917 года.


     Будынак народнай міліцыі каменны, з чырвонай цэглы. На доме ўстаноўлена памятная шыльда.

Каментары