Мінск. Дом Ліўшыца.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 16.
Апісанне
У Мінску на вуліцы Інтэрнацыянальнай знаходзіцца помнік архітэктуры - Дом Ліўшыца. Дом узведзены ў 1890 годзе, як прыбытковы дом, а ў 1913 годзе будынак значна быў перабудаваны ў стылі мадэрн. Спачатку быў іншы гаспадар будынка, а ў 1907 годзе купец Саламон Ліўшыц набыў гэты прыбытковы дом.
Тут былі жылыя кватэры і майстэрня. Пасля рэвалюцыі дом быў нацыяналізаваны, і выкарыстоўваўся пад адміністрацыйныя ўстановы.
На парадным фасадзе на франтоне захавалася выява года рэканструкцыі "1913".
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.03.2025
Мінск. Дом Ліўшыца.
У горадзе Мінску па вуліцы Інтэрнацыянальнай пабудаваны ў стылі мадэрн Дом Ліўшыца. Будынак узведзены ў 1890 годзе як прыбытковы дом. У 1913 годзе будынак значна быў перабудаваны.
У ранейшыя часы вуліца Інтэрнацыянальная называлася спачатку Зборнай - у перыяд Вялікага Княства Літоўскага, а ў часы Расійскай імперыі - Турэмная, і пазней Праабражэнская.
У другой палове 19-га стагоддзя на гэтым участку зямлі былі драўляныя будынкі, іх знішчыў пажар у 1881 годзе. У 1890 годзе купец Рубінштэйн Гілель пабудаваў на гэтым месцы жылы будынак, які быў двухпавярховым з праязной аркай на першым паверсе. На мяжы 19-20 стагоддзяў узведзены флігель і гаспадарчыя пабудовы.
Мінскі купец Саламон Ліўшыц у 1907 годзе набыў усе гэтыя пабудовы, якія выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры. У флігелі была майстэрня слесара і жылыя кватэры.
У 1913 годзе будынак значна перабудавалі і змянілі. Быў надбудаваны трэці паверх і зменены архітэктурны выгляд параднага фасада. План перабудовы быў зацверджаны гарадской управай, і на франтоне да нашага часу захавалася дата з выявай "1913".
Пасля рэвалюцыі дом быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся пад адміністрацыйныя ўстановы.