Мінск. Дом Козінай.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Кірава, 5.
Апісанне
У Мінску на вуглу Міхайлаўскага сквера знаходзіцца помнік архітэктуры - Дом Козінай. Будынак узведзены ў канцы 19-га стагоддзя ў стылі эклектыкі як прыбытковы дом, і належаў Алене Козінай. Наступны гаспадар будынка быў Эйсмант. Потым тут пачынае працаваць прыватная Жаночая Аляксееўская гімназія, якая належала Рэйман Лізавеце. Пасля рэвалюцыі ў будынку таксама працавалі ўстановы адукацыі: чыгуначная школа імя А. Чарвякова, школа № 101 і педвучылішча.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.03.2025
Мінск. Дом Козінай.
У горадзе Мінску каля чыгуначнага вакзала на рагу Міхайлаўскага сквера знаходзіцца прыгожы чатырохпавярховы будынак з чырвонай цэглы - гэта Дом Козінай. Будынак узведзены ў канцы 19-га стагоддзя ў стылі эклектыкі.
Будаваў дом Еранім Кноп, як прыбытковы дом у 1890-я гады. У тыя часы адрас называўся вось так: "вугал Пецярбургскага завулка і Міхайлаўскай вуліцы, прыбытковы дом Алены Сямёнаўны Козінай".
У часы першай расійскай рэвалюцыі гэты будынак адыграла значную ролю падчас падаўлення і разгону маніфестацый. У 1905 годзе ў доме паставілі кулямёты, з якіх расстрэльвалі дэманстрацыі, якія ішлі з Прывакзальнай плошчы. Гэтыя трагічны падзеі вядомыя ў гісторыі як Курлоўскі расстрэл.
Праз нейкі час уладальнікам будынка стаў Эйсмант. З 1913 года ў будынку пачынае працаваць прыватная Жаночая Аляксееўская гімназія, якая належала Рэйман Лізавеце Дзмітрыеўне.
У гэты перыяд быў надбудаваны чацвёрты паверх, і зменены інтэр'еры і планіроўка будынка. У доме таксама працавала ўправа чацвёртай паліцэйскай часткі Менска.
Пасля рэвалюцыі ў будынку пачала працаваць чыгуначная школа імя Аляксандра Чарвякова. Пасля вайны школа № 101, потым педвучылішча.
Цяпер у будынку працуе Суд Еўразійскага эканамічнага таварыства.