Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Дом Кастравіцкай.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, вул. Валадарскага, 26.

Апісанне

У Мiнску на вуглу вуліц Кірава і Валадарскага знаходзіцца помнік архітэктуры - Дом Кастравіцкай. Будынак узведзены ў стылі мадэрн у 1911 годзе, як прыбытковы дом. Архітэктар А. Краснапольскі. Гаспадаром будынка была Ядвіга Кастравіцкая.

У гэтым доме працавала праўленне Лібава-Роменскай чыгункі, аптэка, Таварыства ўзаемадапамогі чыгуначнікаў, і размяшчаліся жылыя кватэры.
З 1922 года будынак належаў БДУ, і тут былі кватэры прафесараў і выкладчыкаў універсітэта. У тым ліку, кватэра гісторыка М. Шчакаціхіна (1896 – 1940).
Пасля вайны ў будынку працавала кафэ і мэблевая крама.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.03.2025

Мінск. Дом Кастравіцкай.

   У Мінску на вуліцы Кірава захаваўся даходны дом Кастравіцкай. Будынак пабудаваны ў стылі мадэрн у 1911 годзе. Аўтар праекта архітэктар Антон Краснапольскі. Дарэвалюцыйны адрас гучаў так: "на вуглу вуліц Магазiннай і Серпухоўскай".


        Дом належаў Ядвізе Кастравіцкай (1867-1935), якая была сястрой прадпрымальніка Эдварда Вайніловіча. У будынку першы паверх займала праўленне Лібава-Роменскай чыгункі. Працавала таксама аптэка, Таварыства ўзаемадапамогі чыгуначнікаў. Размяшчаліся жылыя кватэры.


          Пасля рэвалюцыі дом быў нацыяналізаваны, і з 1922 года належаў БДУ. У гэты перыяд у будынку размяшчаліся кватэры прафесараў і выкладчыкаў, тэхнічных супрацоўнікаў універсітэта.


      Сярод вядомых нацыянальных дзеячаў, тут жыў Мікалай Шчакаціхін (1896 - 1940) – беларускі гісторык і мастацтвазнаўца, педагог і тэарэтык мастацтва. Некалькі гадоў таму на будынку была ўсталяваная мемарыяльная шыльда М. Шчакаціхіна.


      У 1926 годзе па праекце архітэктара А. Дзянісава будынак быў адрамантаваны. Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак моцна пацярпеў, і быў адрамантаваны ў 1940-1950–х гадах. Частка дэкору была страчана.

       Пасля вайны тут працавала кафэ і мэблевая крама. 

Каментары