Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Цэнтральны батанічны сад.

Прыродны аб'ект

Прыродны аб'ект

Беларусь, Мінск, вул. Сурганава, 2В

0

335

11.11.2024

Апісанне

Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі-адна з найстарэйшых батанічных устаноў Беларусі, заснаваны ў 1932 годзе.
Абвешчаны батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння і гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Сёння ён з'яўляецца унікальным прыродным аб'ектам садова-паркавага мастацтва, які спалучае функцыі сталічнай славутасці і найважнейшага культурна-асветніцкага, эколага-выхаваўчага і адукацыйнага цэнтра.
Сад спланаваны па батаніка-геаграфічным прынцыпе і падзелены на сектары: флоры Далёкага Усходу і краін Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыкі, Еўропы, Сібіры, Крыма і Каўказа, Сярэдняй Азіі.
У ЦБС таксама маецца экспазіцыйная аранжарэя, у якой наведвальнікі могуць убачыць больш за 600 відаў субтрапічных і трапічных раслін.

Вэб сайт:

https://cbg.org.by/

Катэгорыі

Батанічны

Батанічны

З дзецьмі

З дзецьмі

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Гідралагічны

Гідралагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.91679919
Даўгата: 27.60426788

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

С Н

11.11.2024

Мінск. Цэнтральны батанічны сад.

17 красавіка 1932 г. лічыцца афіцыйнай датай утварэння саду. Для будаўніцтва саду адводзілася 106 га тэрыторыі каля Парку Культуры і адпачынку (сучасны парк ім. Чалюскінцаў) па адрасе Барысаўскі тракт, 90. Гэтыя землі былі ўключаны ў рысу г. Мінска параўнальна позна. На планах Мінска канца ХІХ-пачатку ХХ стст. можна бачыць, што гэтая тэрыторыя знаходзілася за межамі горада. Тут былі лясы і палі маёнтка Сляпянка. Вядома, што да ХVIII стагоддзя маёнтак належаў князям Радзівілам, а затым, да пачатку ХХ ст. – Ваньковічам. У 1923г.было прынята рашэнне аб пашырэнні гарадской тэрыторыі за кошт гэтых нацыяналізаваных зямель і ў канцы 1920-х гадоў пачалося іх засваенне.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці саду былі вызначаны: фарміраванне калекцый карысных для народнай гаспадаркі драўняных і травяністых раслін, даследаванне флоры БССР, інтрадукцыя і селекцыя пладова-ягадных культур садаводства, асветніцкая і гаспадарчая дзейнасць, засваенне тэрыторыі, адведзенай пад батанічны сад.

Геаграфічная зона падзялялася на сектары: флоры Усходняй Азіі і Далёкага Усходу, флоры Паўночнай Амерыкі, флоры Еўропы і Сібіры, флоры БССР, Крыма і Каўказа, флоры Сярэдняй Азіі і альпінарый. Акрамя таго, у садзе былі прадугледжаны драўняны гадавальнік са школай і ўчастак для эксперыментальных работ. Запланавана было будаўніцтва выставачных аранжарэй і возера.

 

У гады Вялікай Айчыннай вайны Сад падвергнуўся сур'ёзным разбурэнням. Былі ўзарваны і спалены службовыя памяшканні з навуковым абсталяваннем, архівамі, бібліятэкай, гербарыем, метэаралагічная станцыя, агароджа. Загінула вялікая частка драўняных раслін, цалкам знішчаны ружанец, калекцыя травяністых раслін. Большая частка тэрыторыі выкарыстоўвалася пад вырошчванне гародніны для акупантаў.

Адразу пасля вызвалення Мінска, у ліпені 1944 г., аднавілася праца саду. У структуры Батанічнага саду ў 1947 г. былі наступныя аддзелы:

* Флоры і гербарыя

·                    Дэндралогія

* Памалогія

* Дэкаратыўныя расліны

* Расліны закрытага грунту

* Сістэматыка раслін

У савецкі час, за гады ўпартай працы была ажыццёўлена шырокамаштабная рэканструкцыя саду, істотна абнавілася структура навуковых падраздзяленняў, былі сфармаваныя асноўныя калекцыйныя фонды раслін адкрытага і абароненага грунту, а сам Батанічны сад стаў адным з лепшых садоў СССР. Сёння Цэнтральны батанічны сад-вядучая ўстанова ў галіне эксперыментальнай батанікі не толькі ў Беларусі, але і сярод краін Усходняй Еўропы.

 

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі з'яўляецца самым буйным у краіне цэнтрам па захаванні біяразнастайнасці жывых раслін, вядучай навуковай установай у галіне інтрадукцыі, акліматызацыі, фізіялогіі, малекулярнай біялогіі, біятэхналогіі, біяхіміі і экалогіі раслін.

Даследаванні і практычная работа ў галіне інтрадукцыі раслін забяспечыла стварэнне генафонду дэкаратыўных і гаспадарча-карысных інтрадукаваных раслін з больш як 15 тысяч найменняў, які складае нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь.

Каментары

Усяго каментароў: 0