Знай свой край

Знай свой край

Гудагай. Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

Храм

Храм

Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, Гудагайскі сельсавет, вёска Гудагай

0

217

08.12.2024

Апісанне

Касцёл наведвання Божай Маці ў вёсцы Гудагай-гэта значны архітэктурны і культурны помнік, размешчаны ў Гродзенскай вобласці Беларусі. З'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства. Быў пабудаваны ў стылі барока ў 1764 годзе пры кляштары кармелітаў, які, на жаль, не захаваўся.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.55227741
Даўгата: 25.90777414

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

08.12.2024

Маленькі драўляны касцёл наведвання Божай Маці-помнік драўлянага дойлідства.

Маленькі драўляны касцёл наведвання Божай Маці размяшчаецца на ўскраіне вёскі Гудагай. Ён узведзены на невялікім узгорку, адкуль пры добрай бачнасці можна разгледзець суседнія вёскі і горад Астравец.

Гэты касцёл, з'яўляючыся асноўнай славутасцю вёскі, прыцягвае да сябе ўвагу падарожнікаў і турыстаў. Ён быў пабудаваны ў 18 стагоддзі. Будынак касцёла вылучаецца прамавугольным зрубам, агульным дахам з пластычна выгнутымі вальмамі над пяціграннай апсідай. З боку ад галоўнага фасада размешчана аднаярусная, каркасная, квадратная ў сячэнні званіца з шатровым завяршэннем. Вядома, што раней касцёл быў двухвежавы і па баках яго ад франтона ўзвышаліся гранёныя купалкі. 

Першапачаткова храм уваходзіў у манастырскі комплекс манахаў-кармелітаў. Аднак, ён быў зачынены ў 1830 годзе. Прыхаджане выкупілі будынак касцёла. З 1906 года ў будынку касцёла зноў пачаліся Набажэнствы. У 1920 годзе адбылася значная рэканструкцыя храма.

На тэрыторыі пры храме размяшчаецца Летні амфітэатр і шэраг невялікіх помнікаў, якія адлюстроўваюць біблейскія сюжэты. У касцёле вёскі Гудагай захоўваецца цудатворны абраз Маці Божай, пакланіцца якой прыходзілі яшчэ ў 17 стагоддзі. Таксама ўнутраны інтэр'ер ўпрыгожваюць тры драўляныя алтары ў стылі ранняга класіцызму канца 18 стагоддзя.

Сёння касцёл прыцягвае турыстаў, якія цікавяцца гісторыяй і архітэктурай. Яго маляўнічае размяшчэнне ў асяроддзі прыроды робіць яго папулярным месцам для наведвання як мясцовымі жыхарамі, так і турыстамі.

Касцёл наведвання Божай Маці ў Гудагаі — гэта не проста рэлігійнае збудаванне, але і важная частка культурнай спадчыны Беларусі.


 


Каментары

Усяго каментароў: 0