Гродна. Заапарк
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродна, вул. Цімірязева, 11.
0
562
03.10.2024
Апісанне
Калі будзеце ў Гродна з дзецьмі, то абавязкова наведайце мясцовы заапарк. Усе Гродна ведаюць, як горад замкаў і храмаў. І мала каму вядома, што тут знаходзіцца адзін з лепшых заапаркаў на Беларусі. Заапарк знаходзіцца прама на супраць чыгуначнага вакзала і калі вы ў Гродна завіталі на цягніку, то можна сваю прагулку па абласному гораду пачаць з заапарка.
Катэгорыі

Заалагічны

Платна

Гістарычнае

З дзецьмі

Экспазіцыя
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.68876836
Даўгата: 23.84797359
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.10.2024
Гродна. Заапарк.
Гісторыя заапарка ў Гродне бярэ свой пачатак у пачатку 20-га стагоддзя. У 1926 годзе па ініцыятыве выкладчыка мясцовай гімназіі Яна Каханоўскага побач з гімназіяй быў разбіты батанічны сад, дзе гімназісты зрабілі клумбы з раслінамі.
А ў 1927-1928 навучальным годзе былі адкрыты 2 новыя кафедры для паглыблення ведаў старшакласнікаў па заалогіі. Пазней гэтую ўстанову назвалі заалагічным садам, і да 1936 годзе ў заапарку налічвалася некалькі сотняў жывёл, сярод якіх былі зубр і леў.
Пасля ўз'яднання Беларусі ў 1939 годзе заапарк быў прызнаны дзяржаўным і фінансаваўся з дзяржаўнага бюджэту.
Падчас вайны заапарк моцна пацярпеў, але быў адноўлены.
Сёння заапарк мае плошчу больш за пяць гектараў. Да 2008 года быў узведзены шэраг новых сучасных памяшканняў для жывёл: капытны, мядзведжы і іншыя. У заапарку ёсць тэрарыум і акварыум, дзе можна ўбачыць вялікую калекцыю рыб, змей і чарапах. З раскладам працы заапарка можна азнаёміцца на сайце ўстановы.
Каментары
Усяго каментароў: 0