Гродна. Дом рамесніка.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 37.
0
40
18.02.2025
Апісанне
У горадзе Гродна па вуліцы Элаізы Ажэшкі знаходзіцца помнік архітэктуры 18 стагоддзя – Дом рамесніка. Будынак узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага па ініцыятыве грамадскага і палітычнага дзеяча А. Тызенгаўза ў квартале пад назвай Гарадніца. Дом невялікі, аднапавярховы з мураванай фасаднай сцяной і фігурным франтонам. Астатнія сцены драўляныя. У 1990 годзе помнік адрэстаўравалі. Зараз у будынку працуе Дом рамёстваў – філіял Музея гісторыі Гарадніцы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.68537556
Даўгата: 23.84337092
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
18.02.2025
Гродна. Дом рамесніка.
У горадзе Гродна на вуліцы Элаізы Ажэшка ёсць невялікі дом рамесніка, які пабудавалі ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі. Узведзены будынак недзе ў 1765 годзе разам з дваццацю падобнымі дамамі, якія называлі «басняцкія дамы» па тыпавому праекту.
Гэты праект распрацаваў архітэктар нямецкага паходжання Іаган Мёзер ў новым гарадскім квартале на ўскрайку Гродна. Гэты новы квартал назвалі Гарадніца. У 18 стагоддзі гэта лічылася на ўскрайку горада, а зараз гэта самы цэнтар. Будынкі рамеснікаў былі ўзведзены на галоўнай вуліцы Гарадніцы, якая тады называлася вуліца Раскоша. Потым з цягам часу назва вуліцы мянялася: Садовая, Басняцкая, Мураў'ёўская, а зараз названа ў гонар беларускай і польскай пісьменніцы Элаізы Ажэшка. Назва першапачатковая вуліцы Раскоша была запазычана ад назвы адной з карчмы ў Гродна.
Дамы рамеснікаў былі пабудаваны па бакам вуліцы Раскоша і прызначаліся для пражывання майстроў і рамеснікаў, якіх запрасіў з Еўропы на працу на каралеўскіх мануфактурах ў Гродна стараста горада Антоній Тызенгаўз.
Дом рамесніка – аднапавярховы невялікі дом з мансардай. Адзіная цагляная сцяна ў будынку – гэта фасад з франтонам, які мае фігурную форму. Бакавыя сцены і задняя – драўляныя. У 1990 годзе помнік быў адрэстаўраваны па праекту архітэктара У. Барсукова.
Зараз у будынку працуе Дом рамёстваў, які з'яўляецца філіялам Музея гісторыі Гарадніцы.
Каментары
Усяго каментароў: 0