Гродна. Будынак Талмуд Торы І.
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая, 57.
0
15
03.03.2025
Апісанне
Па вуліцы Вялікай Траецкай у Гродна размяшчаецца старадаўнi будынак Талмуд Торы І. Помнік пабудаваны напрыканцы 19-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі. У розныя перыяды ў будынку знаходзіліся яўрэйскія рэлігійныя ўстановы і свецкія ўстановы: тут была малітоўная школа «Кляуз», малітоўны дом Левінсона Хаім–Іцка, прыватныя настаўніцкія курсы і яўрэйская сямікласная «Талмуд Тора І», школа імя Брэгмана для рамесленікаў, кааператыўны тэхнікум і гандлёва–кааператыўная школа. Зараз помнік знаходзіцца на стадыі рамонту.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.67912294
Даўгата: 23.82572199
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.03.2025
Гродна. Будынак Талмуд Торы І.
У горадзе Гродна па вуліцы Вялікай Траецкай размяшчаецца старадаўнi будынак Талмуд Торы І. Помнік узведзены каля Вялікай харальнай сінагогі прыкладна ў 1890 годзе ў часы Расійскай імперыі. У розныя часы ў будынку знаходзіліся яўрэйскія рэлігійныя ўстановы. Нейкі час у будынку была малітоўная школа «Кляуз», потым малітоўны дом Левінсона Хаім–Іцка.
Будынак мураваны, двухпавярховы, не атынкаваны з жоўтай цэглы. Яскравы прыклад архітэктуры ў Гродна цаглянага стылю.
Пасля падпісання Рыжскага міру ў 1921 годзе Гродна перайшло пад уладу Польшчы да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. У гэты перыяд у часы Польшчы ў будынку працавалі прыватныя настаўніцкія курсы і яўрэйская сямікласная «Талмуд Тора І». Кіраўніком школы быў С. Бадалькес. Затым школа імя Брэгмана для рамесленікаў.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў гэтым доме працаваў кааператыўны тэхнікум і гандлёва – кааператыўная школа. Потым тут знаходзіўся інтэрнат кааператыўнага тэхнікума.
Зараз помнік знаходзіцца на рэканструкцыі.
Каментары
Усяго каментароў: 0