Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Помнік дойлiду.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Э. Ажэшка.

Апісанне

У горадзе Гродна на вуліцы Элізы Ажэшка знаходзіцца скульптура «Дойлiд Гарадніцы». Бронзавая скульптура ўсталявана ў верасні 2008 года і была створана Аляксандрам Анціпіным, які казаў, што вобраз скульптуры сабірацельны. Але існуе меркаванне, што гэта выява вядомага тагачаснага архітэктара італьянскага паходжання Джузэпэ дэ Сака (1735 – 1798), які займаўся забудовай гэтага квартала пад назвай Гарадніца.

У 18 стагоддзі, калі будавалася Гарадніца – гэта было на ўскрайку Гродна, зараз гэта гістарычны цэнтр. Будаўніцтва вялося па ініцыятыве грамадскага і палітычнага дзеяча А. Тызенгаўза. З 18 стагоддзя ад Гарадніцы захавалася некалькі будынкаў, і ў тым ліку Дом рамесніка на вуліцы Э. Ажэшка.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

18.02.2025

Гродна. Помнік дойлiду.

У горадзе Гродна на вуліцы Элаізы Ажэшка, якая з'яўляецца адной з самых старажытных і прыгожых вуліц горада ёсць некалькі помнікаў і памятных шыльдаў, якія прысвечаны выбітным дзеячам і падзеям.


У 2008 годзе была ўсталявана скульптура «Дойлiд Гарадніцы». Бронзавая скульптура створана Аляксандрам Анціпіным, які казаў, што вобраз скульптуры сабірацельны.


У гэтым раёне ў другой палове 18-га стагоддзя ў часы Вялікага Княства Літоўскага быў створаны на ўскрайку Гродна цэлы новы квартал Гарадніца, які ствараўся, як культурна–прамысловы цэнтр на паўтары тысячы чалавек. Будаўніцтва вялося па праекту архітэктараў Іагана Мёзера і Джузэпэ Сака. Гарадніца будавалася па ініцыятыве Анітонія Тызенгаўза (1733 – 1785) – вядомага палітычнага і грамадскага дзеяча, мецэната і старасты горада Гродна.


Лічыцца, што скульптура «Дойлiд Гарадніцы» - гэта выява вядомага тагачаснага архітэктара Джузэпэ дэ Сака (1735 – 1798). Архітэктар нарадзіўся ў Італіі. Працавў у стылі барока і класіцызму. Быў запрошаны працаваць у Гродна, дзе кіраваў будаўніцтвам пры А. Тызенгаўзе.

Прыязжае архітэктар у Гродна ў 1771 годзе, дзе быў залічаны паручнікам воінскага гарнізона ў Гродна і прызначаецца на пасаду архітэктара «Яго каралеўскай Вялікасці» караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Пад наглядам Сака будаваліся каралеўскія мануфактуры ў Гродна, перабудоўваўся новы каралеўскі замак і рэалізоўваліся многія іншыя праекты ў горадзе і на Беларусі. Пахаваны ў Гродна на Каталіцкіх фарных могілках. 

Каментары