Дайлідкі. Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Астравецкі район, Дайлідкі.
0
23
16.02.2025
Апісанне
У Астравецкім раёне ў мястэчку Дайлідкі ёсць драўляны касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Парафія была створана яшчэ ў 18 стагоддзі. Касцёл узведзены ў часы Польскай дзяржавы ў 1929 годзе ў стылі мадэрн. Храм узведзены за сродкі прыхаджан і мецэнатаў на зямлі паноў Лашкевічаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны храм зачынілі і прыстасавалі пад патрэбы мясцовага калгаса. У 1989 годзе святыню вярнулі каталіцкім вернікам. Касцёл дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.56074241
Даўгата: 26.11250879
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.02.2025
Дайлідкі. Касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі
У мястэчку Дайлідкі Астравецкага раёна ёсць незвычайны каталіцкі касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага была створана ў мястэчку першая каталіцкая парафія ў 18 стагоддзі.
Касцёл, які захаваўся да нашага часу, быў пабудаваны ў часы Польскай дзяржавы. У 1921 годзе пасля Рыжскага міру гэты край да 1939 года апынуўся пад Польшчай да прыходу савецкай улады.
Касцёл пабудавалі па фундацыі паноў Лашкевічаў, Гутаровіча з маёнтку Юзуліна, Качана з маёнтку Новы Двор і іншых мецэнатаў. Храм узведзены на зямлі паноў Лашкевічаў. Лес для будаўніцтва прывезлі з пад мястэчка Іў'е. Быў узяты таксама крэдыт для будаўніцтва 1960 злотых, а каштавала само будаўніцтва ўсяго 15.680 злотых. Урачыста святыню асвяціў у кастрычніку 1929 года арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл зачынілі ў 1949 годзе. Крыху пазней тут зрабілі склад для зерня і цэх калгаса імя М. Калініна. Гэтыя ўстановы працавалі ў касцёле з 1950 па 1989 гады. У лістападзе 1989 года святыню зноў асвяцілі і прайшла першая імша пасля 40 год перапынку. Помнік узведзены ў стылі мадэрну. У 1991 года ў інтэр'еры былі пабудаваны тры алтары: Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Святога Юзафа і Святой Тэрэзы.
Каментары
Усяго каментароў: 0