Знай свой край

Знай свой край

Відзы. Праваслаўная Свята-Успенская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, Відзы.

0

253

22.10.2024

Апісанне

У старажытным мястэчку Відзы Браслаўскага раёна даволі шмат цікавых помнікаў гісторыі: Траецкі касцёл, вадзяны млын, старажытная грамадзянская забудова, магіла генерала Томаша Ваўжэцкага, праваслаўная царква, якая належыць стараверам. У Беларусі спрадвеку жылі людзі розных веравызнанняў. І стараверы жывуць у Відзах ужо не адно стагоддзе. У пачатку 20-га стагоддзя па праекце беларускага архітэктара Лявона Вітан-Дубейкоўскага быў пабудаваны цагляны касцёл. Царква дзейная.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.39647572
Даўгата: 26.63338364

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.10.2024

Відзы. Праваслаўная Свята-Успенская царква.

У самым цэнтры пасёлка Відзы, архітэктурнай дамінантай з'яўляецца каталіцкі касцёл Святой Тройцы. Калі прайсці крыху направа ад дарогі каля касцёла, то ўбачыце незвычайную царкву, якая належыць стараабраднікам. Стараабраднікі, ці стараверы, з'явіліся на землях Беларусі яшчэ ў 17 стагоддзі, калі ў Маскоўскім царстве праводзілася царкоўная рэформа. Частка насельніцтва не падтрымала рэформу і зазнала за гэта пераследы з боку ўладаў. І стараабраднікі збеглі ў суседнія дзяржавы, у тым ліку на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, у складзе якой была і Беларусь. Першыя стараабраднікі з'явіліся ў Відзах у XVIII стагоддзі.


Новы цагляны храм для стараабраднікаў быў пабудаваны ў 1907-1910 гадах па праекце вядомага беларускага архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага.

Л. Вітан-Дубейкоўскі (1869 - 1940) - беларускі паэт, архітэктар і інжынер-будаўнік, грамадскі і палітычны дзеяч. Вучыўся ў Варшаве, Санкт-Пецярбургу і Парыжы. Ён распрацаваў беларускі нацыянальны архітэктурны стыль. Пахаваны ў Вільні.


Царква атрымала назву ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры. Царква пабудавана ў стылі мадэрн. Прастакутная ў плане, мае пяцікутную апсіду. Пакрыта двухсхільным дахам. Над алтарнай часткай узведзены васьмікутны барабан, які завяршаецца купалам. Над уваходам размешчана шмат'ярусная вежа.

Каментары

Усяго каментароў: 0