Знай свой край

Знай свой край

Воўкавічы. Магіла Юзэфіны Чапскай.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Мінскі раён, Воўкавічы.

Апісанне

У Воўкавічах Мінскага раёна на мясцовых могілках ёсць магіла графіні Юзафіны Чапскай.

У 1904 годзе на ўзгорку ў Воўкавічах быў пабудаваны каталіцкі касцёл Сэрца Езуса. Храм узведзены на грошы мужа графіні Ежы Чапскага, які быў гаспадаром сядзібы ў Прылуках. Касцёл не захаваўся да нашага часу.

У 1903 годзе каля касцёла пахавана Юзафіна Чапская. Надмагільны помнік графіні ў 1904 годзе быў створаны архітэктарам Генрыхам Гаем. Гэты архітэктар быў і аўтарам каталіцкай царквы Сэрца Ісуса.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.03.2025

Воўкавічы. Магіла Юзэфіны Чапскай.

    У мястэчку Воўкавічы Мінскага раёна захавалася магіла графіні Юзафіны Чапскай. Калі будзеце ехаць на адпачынак на Воўкавіцкае вадасховішча, або ў кавярню "Пціч", якая вельмі папулярная ў менчукоў, то звернiце ўвагу на пагорак, які ўзвышаецца за кавярняй. Гэта старажытныя мясцовыя могілкi. І вельмі добра бачны з трасы Р-1 на гэтых могілках вялікі крыж з чорнага граніту. Гэта магіла графіні Юзэфіны Чапскай.


        Упершыню Воўкавічы згадваюцца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага, як шляхецкая маёмасць. Гаспадарамі мястэчка ў тыя часы былі Воўкавы, а затым Воўка-Пчыцкiя. У 18 стагоддзі мястэчка было часткай фальварка Гарадзішча ў Мінскім ваяводстве.


        У часы Расійскай імперыі ў 1904 годзе на высокім узгорку на беразе ракі Пціч быў пабудаваны вялікі і высокі каталіцкі каменны касцёл, які быў узведзены на грошы Ежы Чапскага. Касцёл асвяцілі ў гонар Сэрца Езуса. Касцёл па сваёй архітэктуры быў вельмі падобны на касцёл Сымона і Алены ў Мінску на плошчы Незалежнасці. Храм пацярпеў падчас вайны і быў канчаткова знесены ў 1950-х гадах.


     У 1903 годзе каля касцёла была пахавана Юзафіна Чапская, якая была гаспадыняй сядзібы ў Прылуках. Надмагілле на магіле графіні ў 1904 годзе было выканана вядомым архітэктарам і інжынерам Генрыхам Гаем (1875 – 1936). На помніку была створана скульптура, каталіцкі крыж з бронзавым распяццем і каваны вянок. Бронзавыя дэталі і скульптура не захаваліся да нашага часу.


        На помніку з чорнага граніту захаваўся надпіс "Вечны адпачынак дай нам, Пане", і назва Варшаўскай майстэрні Прушынскага.

Каментары